У Польшчы выйшла кніга «Гродна на старых фотаздымках»

25.02.2014 - Новости

У Польшчы выйшла кніга «Гродна на старых фотаздымках»

Яе аўтарамі з'яўляюцца браты Анджэй і Тадэўш Гапонікі, сыны жыхара Гродна Хенрыка Гапоніка, які пры савецкай уладзе прайшоў праз Калыму і Сібір, паведамляе «Твой стыль».

Хенрык Гапонік быў прызваны ў савецкае войска ў 1944 г. За ўцёкі з вайсковай часткі пад Калугай назад у Гродна дзеля таго, каб далучыцца да Войска Польскага, патрапіў у штрафбат.

Браў удзел у баях за Кёнігсберг і нават быў ўзнагароджаны савецкімі медалямі. Гэта, аднак, не ўратавала ад Сібіры, куды ён патрапіў у 1945 г.

У 1947 г. па амністыі выйшаў на волю і перабраўся ў Польшчу, дзе і пражыў да канца свайго жыцця (памёр у 2012 г.).

Кніга, напісаная яго сынамі, утрымлівае больш за 350 фотаздымкаў і паштовак з выявамі Гродна ў перыяд з канца XIX – пачатку XX ст.

Разам са старымі фотаздымкамі ў кнізе змешчаныя таксама актуальныя здымкі горада, гістарычны каляндар Гродна і апісанні многіх гістарычных помнікаў, вуліц, храмаў, музеяў і г.д.

Аматарам вайсковай гісторыі спадабаецца апісанне царскага і польскага вайсковых гарнізонаў, якія стаялі ў горадзе, аздобленага фотаздымкамі мундзіраў, вайсковых адзнак і г.д.

Замовіць кнігу можна ў польскіх інтэрнэт-крамах.

Піша В. Дрэма

Рубрики: Грамадства

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах