https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>4 чэрвеня а 18.00 у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» чацвёрты раз распачнецца фэст эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу» </strong><span style="font-family: 'Trebuchet MS'; line-height: normal;">—</span><strong> выязная сесія міжнароднага фестывалю саверсізму і ігдрасілізму «ДАХ».</strong></p>

Саверсізм — у лексіконе хрысціянскіх місіянераў канца І тыс. н.э. «сеянне разумнага, добрага, вечнага». Ігдрасілізм — вытворнае ад Ігдрасіль — святога дрэва ў скандынаўскай міфалогіі, якое сімвалізуе яднанне з мінулым.

Гэтым разам падчас фэста адбудзецца паказ двух персанальных мастацкіх выстаў  Алеся Родзіна і мастака з Брэста whatname?, а таксама прэзентацыя манаграфіі Цімафея Авіліна «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія».

У музычнай часцы фэсту можна будзе ўбачыць і паслухаць: Raman Jaraš - Zurba=Blues, Настасся Хмель, гурт «ПаЦі»  песні вясковых рамантыкаў

Заслужаныя пракуратары: Зміцер Юркевіч и Алесь Родзін

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык»
вул. Савецкая, 50
Уваход – 10 000 руб.
Тэл. для даведак: (8-01632) 2-18-96,
маб.:+375-33-371-13-42 (МТС)
nn.by

https://www.traditionrolex.com/8