У Слоніме адбыўся фестываль «Паланэз–2014»

22.05.2014 - Новости

У Слоніме адбыўся фестываль «Паланэз–2014»

Гэта быў юбілейны дзясяты фэст. У ім прынялі ўдзел 33 музычных і танцавальных калектыва з розных гарадаў Беларусі, а таксам з Літвы і Польшчы, паведамляе Region4.by.

Месца фестывалю выбрана невыпадкова. Менавіта ў Слоніме прайшло дзяцінства кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара знакамітага паланэза «Развітанне з радзімай». У горадзе пражываў ягоны дзядзька Міхал Казімір Агінскі.

Дарэчы, ён жа і стваральнік помніка гідратэхнікі XVIII стагоддзя – канала Агінскага. Побач з каналам Агінскі ў 1775 годзе пабудаваў і славуты на ўсю Еўропу тэатр, для пастановак якога сам жа складаў музыку.

Фестываль адначасова гучаў і пад адкрытым небам на набярэжнай канала Агінскага. Дарэчы, у XVIII стагоддзі слонімскі мецэнат Агінскі практыкаваў выступленні свайго тэатра на самім канале.

Сямён САВАНЕЦ

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах