У Слоніме адкрылі знак «Герб горада» з памылкай

16.11.2014 - Новости

У Слоніме адкрылі знак «Герб горада» з памылкай

У Слоніме працягваецца фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2014». 14 лістапада горад над Шчарай вітаў абласныя Дажынкі, 15 лістапада – раённыя, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Позна вечарам на новай плошчы каля будынка райвыканкама і цэнтра культуры быў адкрыты мемарыяльны знак «Герб горада». Гэты герб нагадаў слонімцам пра гетмана Вялікага княства Літоўскага, слонімскага старосту Льва Сапегу. Па яго хадайніцтву Слоніму каралём Жыгімонтам III 4 студзеня 1591 года быў нададзены герб: на блакітным шчыце залаты леў стаіць на задніх лапах і трымае сярэбраную стралу ў выглядзе падвойнага крыжа.

Цяпер вялікі знак «Герб Слоніма» з’явіўся ў цэнтры горада. Пад гербам напісаны наступны тэкст: г. Слонім 1252 – заснаванне горада, 1531 – атрымаў Магдэбургскае права, 1591 – зацверджаны герб. Слонімцаў вельмі здзівіла дата заснавання горада – 1252, бо Слонім, як яны лічаць, значна старэйшы. Пракаментаваць гэту недакладнасць наш карэспандэнт папрасіў слонімскага літаратара, гісторыка і краязнаўцу Сяргея Чыгрына:

– Хваляванне слонімцаў можна зразумець, бо Слонім пад 1252 годам упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе, але гэта дата не з’яўляецца датай заснавання горада. Гэта грубая памылка. Ваўкавыск, напрыклад, таксама пад 1252 годам упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе, але ён некалькі гадоў таму адзначыў сваё 1000-годдзе. І гэта правільна. Таму і наш Слонім значна старэйшы за згаданую на знаку «Герб горада» лічбу 1252. Слонімскія палі ўжо прыгадваюцца (а значыць, ужо існаваў Слонім) пад 1036–1040 гадамі, дзе кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч спаткаўся з літвінамі… Пра гэта піша і польскі гісторык, аўтар 12-томнай «Гісторыі Польшчы» Ян Длугаш (1415–1480). Таму на выдатным помніку павінен быў быць тэкст: 1252 – першая згадка ў Іпацьеўскім летапісе, тады было б правільна.

Барыс Баль

Рубрики: К Сведению Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах