У Слоніме плануецца адкрыць музей гісторыі яўрэйскай культуры

05.11.2014 - Новости

У Слоніме плануецца адкрыць музей гісторыі яўрэйскай культуры

У аўторак, 4 лістапада, Слонім наведала вялікая група яўрэеў з Ізраіля і ЗША. Госці пабывалі ў памяшканні былой сінагогі, у якой цяпер знаходзіцца спартыўная зала Слонімскага медыцынскага каледжа. Гэта сінагога была ўзведзена ў другой палове XIX стагоддзя. Потым яны наведалі мемарыяльны знак на месцы былых яўрэйскіх могілак, а таксама паглядзелі на самы стары помнік Слоніма – сінагогу ў цэнтры горада, якая была ўзведзена ў 1642 годзе ў гістарычным цэнтры горада ў сістэме яго абарончых збудаванняў у стылі барока. Яўрэі былі здзіўлены сённяшнім станам адной са старэйшых сінагог Слоніма, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Дарэчы, як стала вядома нашаму карэспандэнту, ужо знайшоўся інвестар, які плануе набыць Слонімскую сінагогу.  Гандлёва-вытворчае прадпрыемства з Мінска звярнулася да старшыні Гродзенскага аблвыканкама з просьбай дапамагчы вырашыць пытанне набыцця ва ўласнасць старэйшага помніка Слоніма. Прычым фірма збіраецца сінагогу купіць з дапамогай замежнага інвестара, якому неабыякавы лёс яўрэйскай культуры. Мэта інвестара – рэстаўрацыя сінагогі ў Слоніме і адкрыццё ў ёй  музея гісторыі яўрэйскай культуры на Беларусі.

Прыезд вялікай групы яўрэеў у Слонім, магчыма, звязаны і з гэтай мэтай.

Барыс Баль

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах