У Супраслі адкрыўся рэстаран з беларускай кухняй

04.02.2014 - Новости

У Супраслі адкрыўся рэстаран з беларускай кухняй

Дранікі, селядзец на печанай бульбе ды гаршчочак з ялавічынай і агароднінай проста з печы. Гэта толькі невялікая частка меню новаадкрытага рэстарана беларускай кухні «Прынука» ў Супраслі. Апрача страў беларускія акцэнты відаць таксама ў дэкоры рэстарана. На сценах вісяць ручнікі з вышыўкай і драўляныя ўпрыгожанні падляшскіх хат. Паводле саўладальніцы рэстарана Галіны Зэмброўскай, меню інспіраванае беларускімі стравамі з Падляшша, але таксама традыцыйнай кухняй з Беларусі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Саўладальніца рэстарана Галіна Зэмброўская:

– У нас у Супраслі ёсць кухня мексіканская, ёсць татарская, трэба каб была і беларуская, таму што ў нас тут шмат жыве беларусаў. Гэта яшчэ толькі пачатак нашага рэстарана. Кожны тыдзень будзе дадавацца ў меню штосьці новае, каб меню было разнастайным.

Апрача новых страў у меню, у выхадныя гасцей рэстарана «Прынука» чакаюць канцэрты і вогнішча з печаным салам. Рэстаран знаходзіцца на алеі Незалежнасці, 6 у Супраслі.

Лукаш Леанюк

Фота Улі Шубзды

Рубрики: Гастрономические Туры

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах