У Віцебску праходзіць выстава адной карціны Аляксандра Малея

21.12.2014 - Новости

У Віцебску праходзіць выстава адной карціны Аляксандра Малея

На другім паверсе Віцебскага мастацкага музея наведвальнікі могуць убачыць карціну вядомага віцебскага мастака Аляксандра Малея «Апошнія кветкі ў годзе», паведамляе "ННВ".

У сваім выступе на адкрыцці выставы, якое адбылося 16 снежня, Аляксандр Малей адзначыў, што гэтая работа патрабуе індывідуальнага кантакту. Яна не для аднаразовага прагляду, да яе можна прыходзіць некалькі разоў і бачыць тое, што не было заўважана раней. Кали вы паднімаецеся на другі паверх Мастацкага музея, карціна адразу кідаецца ў вочы, уражваючы сваёй іншасцю, але ў той жа самы час яна здаецца вельмі знаёмай. Гэта ўсё таму, што ў ёй адлюстраваны нацыянальны дух, яго хваробы, і яна мае вядомыя літаратурныя асацыяцыi.

Як сцвярджае сам мастак, ён зусім не рабіў на іх акцэнт, спасылаючыся на творчыя варыяцыі да карціны «Прыпавесць пра сляпых» нiдэрландскага мастака XVI стагоддзя Пітэра Брэйгеля. Тым не менш, па-сапраўднаму агульным з’яўляецца толькi колькасць тых, хто пакутуе. Яны ідуць адзін за адным ланцужком, і іх усяго шэсць. Усё астатняе адрозніваецца псіхалагічна і па сэнсе. Калі Пітэр Брэйгель ставіцца да сваіх персанажаў падкрэслена адхілена, лiтаральна паводле евангельскай прыпавесці, то Аляксандр Малей перапоўнены да іх спагады. Згодна з творчай першакрыніцай, з якой зыходзіў віцебскі мастак, сляпыя падаюць у яму, і ў карціне Брэйгеля выразна адчуваецца ўсё большае нарастанне пачуцця страху. Твор Аляксандра Малея таксама адрозніваецца агульнай атмасферай безвыходнасці, аднак у ім ёсць і надзея. Яна відавочная ў вобразах траіх маленькіх дзяцей, якія пры жаданні можна асэнсаваць і рэлігійна, як рэмінісцэнцыя Св. Тройцы.

У карціне Пітэра Брэйгеля мы бачым сапраўды сляпых. Зусім іншая сітуацыя ў Аляксандра Малея, чацвёра персанажаў якога з’яўляюцца фізічна відушчымі. Слепата тут хутчэй звязана з рэпрэсіўным соцыумам, які ставіць жорсткія рамкі свабодзе мыслення і пазнання. У Пітэра Брэйгеля двое персанажаў аслепленыя гвалтоўна. Таксама двое сапраўды сляпых ў карціне Аляксандра Малея належаць, мяркуючы па знешнему ўвасабленню, да інтэлігенцыі. Адзін з іх дарослы, а іншы, хутчэй за ўсё, яшчэ студэнт. Тут можна ўгледзець падкрэсленне сацыяльнага негатыву, які нясе ў сабе кіруючая iдэалогія.

Мастак працаваў над гэтым творам з 1985 па 1987 год. Здавалася б, яе праблематыка магла быць звязаная з працэсамі перабудовы ў Савецкім Саюзе, аднак дадзеная праца з’яўляецца апошняй у цыкле прычтавых карцін, які пачаўся з часу пахавання «крамлёўскіх правадыроў». Таксама мастак прасіў не звязваць яе з чарнобыльскай тэматыкай, так як тэхнагенная катастрофа з вядомымі ўсім наступствамі з’явілася не прычынай, але вынікам працэсаў духоўнай стагнацыі грамадства.

Разглядаць карціну пажадана абагульнёна, у праекцыі агульначалавечага сэнсу экзістэнцыяльнай драмы чалавечай асобы. І гэтая драма стаіць у шэрагу глабальных праблем сучаснага свету, выходзячы за межы адной толькі Беларусi.

Тым не менш, не пакідае думка, што карціна такога роду магла быць магчымай толькі ў Беларусі. Тэматыка «зняважанасцi», «пакрыўджанасцi», «прыгнечанага лёсу», якая стала традыцыйнай для беларускіх пісьменнікаў, вычарпальным чынам выказана ў дадзеным выпадку сродкамі выяўленчага мастацтва. Напісаная ў перабудоўныя гады, яна і дагэтуль застаецца сучаснай, бо шляхі нацыянальнай самасвядомасці ўсё яшчэ застаюцца заблытанымi.

Георгий Корженевский

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах