У Ва­сі­ліш­ках прайшлі «Немэн-імправізацыі»

28.10.2014 - Новости

У Ва­сі­ліш­ках прайшлі «Немэн-імправізацыі»

На мінулым тыдні ў Ва­сі­ліш­ках прайшло свята музыкі «Зноў гу­чаць Му­зы­кі спевы», прыс­ве­ча­нае 75-годдзю з дня на­рад­жэн­ня вядомага земляка – спе­ва­ка, му­зы­кан­та і кампазітара Чэслава Не­мэ­на. З раніцы ў эпіцэнтры культурнай падзеі апынуўся клуб-музей, ство­ра­ны ў ба­ць­коў­с­кім доме будучага зна­ка­мі­та­га по­ль­с­ка­га рок-музыканта. Сюды прый­ш­лі мяс­цо­выя жыхары, прыехалі пры­хі­ль­ні­кі таленту Немэна з Мінска, Грод­на, ту­рыс­ты з Польшчы, жур­на­ліс­ты. Ганаровым госцем на свя­це і яго ўдзельнікам стаў по­ль­с­кі джа­за­вы калектыў Artur Dutkiewicz Trio, паведамляе «Дзяннiца».

Творчасць Чэслава Немэна з’яў­ля­ец­ца крыніцай натхнення для лі­да­ра трыа – джа­за­ва­га піяніста Ар­ту­ра Дуткевіча, які набыў вядомасць ва ўсім свеце: толькі цягам апош­ніх трох гадоў даў канцэрты ў 45 кра­і­нах. У 2011 годзе ён выступіў у Мін­с­ку з праграмай «Немэн-ім­п­ра­ві­за­цыі» і марыў пабываць на ма­лой радзіме свай­го куміра. І вось ма­ра стала явай. Прадставіўшы ў Бел­дзяр­ж­фі­лар­мо­ніі новы альбом «Прана» (усяго ўнікальны музыкант за­пі­саў іх 6), ён знайшоў час пры­е­хаць у Ва­сі­ліш­кі.

Музыканты з Польшчы паз­на­ё­мі­лі­ся з музейнымі экспазіцыямі, па­бы­ва­лі ў кас­цё­ле ў Ст. Васілішках, аг­ледзе­лі дарагія для сэрца Не­мэ­на мясціны, а вечарам далі кан­цэрт у Васілішкаўскім цэнтры ку­ль­ту­ры і вольнага часу. Ар­га­ні­за­та­ра­мі яго выс­ту­пі­лі Польскі інстытут у Мін­с­ку, Шчучынскі райвыканкам, Ва­сі­ліш­каў­с­кі се­ль­вы­кан­кам, клуб-му­зей і мясцовы цэнтр культуры і вольнага часу.

Выступленне польскага джа­за­ва­га калектыву стала моцным і яр­кім за­вяр­ша­ль­ным акордам гэтага дня. Але яшчэ да з’яўлення ар­тыс­таў на сцэне зала ... жыла і ды­ха­ла Не­мэ­нам: з вялізнага пано на пуб­лі­ку глядзеў сам Музыка, гучалі яго тво­ры, а кад­ры дакументальнага фі­ль­ма «вялі» па тых сцяжынах, дзе ў дзяцінстве і юнацтве хадзіў бу­ду­чы рок-музыкант...

Ужо стаўшы знакамітым, Чэслаў Не­мэн заўсёды падкрэсліваў, што ён родам са Старых Васілішак. Зем­ля­коў не забываў: прыязджаў, да­сы­лаў лісты, тэлефанаваў. Ві­даць, таму работнікі цэнтра ку­ль­ту­ры і вольнага часу ў музычна-па­э­тыч­най праг­ра­ме, якую пад­рых­та­ва­лі, зрабілі акцэнт на тым, што радзі­ма – святое месца для кож­на­га чалавека. Самадзейныя ар­тыс­ты парадавалі прыгожымі песнямі і не­вя­ліч­кай тэ­ат­ра­лі­за­ва­най сцэн­кай.

Свята музыкі ў Васілішках стала ўжо традыцыйным і прыцягальнай для твор­чай інтэлігенцыі з усёй кра­і­ны культурнай падзеяй. Вось і сё­ле­та разам з мясцовым лю­дам ус­па­мі­на­лі і славілі імя Чэслава Не­мэ­на кінасцэнарысты В.Ю. Са­ві­на і А.А. Ні­лаў, мастацтвазнаўца Т.А. Бембель, журналіст Дз. А. Пад­бя­рэз­с­кі, эксперт По­ль­с­ка­га ін­с­ты­ту­та ў Мінску Алена Здоб­ні­ка­ва, выкладчыкі кансерваторыі, му­зы­кан­ты і ін­шыя творчыя асобы. Усе яны прызнаюцца, што музыка «бацькі славянскага рока» ва­ло­дае нез­вы­чай­ным магнетызмам, а ён сам для іх – з’ява боская...

Любоў да творчасці Чэслава Не­мэ­на прывяла на вечар-канцэрт у Ва­сі­ліш­кі і кон­су­ла Генеральнага кон­су­ль­с­т­ва Рэспублікі Польшча ў Грод­не Веслава Ра­ма­ноў­с­ка­га, а так­са­ма групу моладзі з польскага го­ра­да Торунь.
Гасцей, а таксама ўсіх пры­сут­ных у зале прывітала намеснік стар­шы­ні Шчу­чын­с­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Ганна Станіславаўна Хвядзюк. Яна лічыць гонарам, што «васілішкаўская зямля стала той кры­ні­цай, якая натхняла на твор­часць знакамітага Чэс­ла­ва Не­мэ­на», што цяпер сюды здалёк едуць пры­хі­ль­ні­кі яго таленту.

У любві да васілішкаўцаў, якія за­хоў­ва­юць памяць пра свайго зем­ля­ка-му­зы­кан­та, прызналася са сцэ­ны і Вера Юр’еўна Савіна – са­аў­тар дакументальнай стужкі пра Чэс­ла­ва Немэна «Гэты дзіўны свет». Клуб-музей у Ст. Васілішках па­да­ец­ца ёй уні­ка­ль­ным, бо «ён адзі­ны ў свеце музей рок-му­зы­кан­та, які створаны ў яго родным до­ме».

Трэба прызнаць, што большасці з прысутных у зале прадстаяла ўпер­шы­ню па­чуць джазавую му­зы­ку такога ўзроўню. Журналіст Дз. Падбярэзскі падрыхтаваў пуб­лі­ку да яе ўспрымання, пад­к­рэс­ліў­шы, што гэта будуць імправізацыі на тэму твор­час­ці Немэна: «Дзесяць працэнтаў музыкі Не­мэ­на, астатняе – імправізацыя. Яна сён­ня народзіцца, а заўтра знік­не...»

Сапраўды, увесь час, пакуль на сцэ­не знаходзілася трыа Артура Дут­ке­ві­ча, там на­рад­жа­ла­ся асаб­лі­вая музыка. Яна ўзносіла слу­ха­ча, захапляла і ўзрушвала. Друж­нае гучанне адразу трох ін­с­т­ру­мен­таў змянялася на сола барабанаў ці кантрабаса. Ар­ту­ра Дуткевіча і яго калег-музыкаў Міхала Ба­ра­нь­с­ка­га і Лукаша Жыта публіка адор­ва­ла дружнымі апладысментамі. Паз­ней музыканты скажуць, што та­кі цёплы пры­ём стаў прыемнай не­ча­ка­нас­цю. А кіраўнік джазавага трыа прызнаўся, што рады быў выс­ту­піць у такім харызматычным мес­цы. Ён падзякаваў публіцы і ар­га­ні­за­та­рам канцэрта.

Шчырыя словы пачулі му­зы­кан­ты і ад прымаючага боку. Іх агучыў на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка аддзела ідэ­а­ла­гіч­най работы, культуры і па спра­вах моладзі рай­вы­кан­ка­ма А.Г. Амшэй, які назваў выс­туп­лен­не польскага трыа... квартэтам, бо там нябачна пры­сут­ні­чаў і сам Не­мэн.

На вечары гучала пажаданне, каб Васілішкі сталі месцам пра­вядзен­ня што­га­до­ва­га між­на­род­на­га музычнага фестывалю. Спа­да­ба­ла­ся гэта ідэя і слухачам, у пры­ват­нас­ці мясцовай жыхарцы Але­не Аўсянік. Дарэчы, яе дачка брала ўдзел у кан­цэр­це, увогуле дзяў­чын­ка з задавальненнем выконвае пес­ні Ч. Немэна і перамагае ў кон­кур­сах.

«Даўно не атрымлівала такіх эмо­цый, не чула музыкантаў такога вы­со­ка­га ўзроў­ню», – з добрымі ўра­жан­ня­мі пакідала канцэрт вык­лад­чык музычнай школы Во­ль­га Ла­ба­на­ва. І аднадушных з ёю ў той ве­чар было многа.

Таццяна ПАЛУБЯТКА
Фота Алы БІБІКАВАЙ

Рубрики: Сотрудничество

Страны: Польша Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах