У Веткаўскім музеі праходзіць выстава «Дарога даўжынёй у 400 год»

24.04.2014 - Новости

У Веткаўскім музеі праходзіць выстава «Дарога даўжынёй у 400 год»

У гомельскім філіяле Веткаўскага музея праводзіцца выстава старадаўняй кнігі «Дарога даўжынёй у 400 год». На экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя рэлігійныя кнігі са збораў веткаўскіх стараабрадцаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Паводле загадчыка музея Пятра Цалкі, выстава кніг – гэта плён 35-гадовай працы навукоўцаў:

– Кнігі, якія расказваюць 400-гадовую гісторыю, дзе яны былі, у чыіх руках. Захавальнік фондаў музея Святлана Іванаўна Леонцьева нават склала адмысловую мапу шляху кніг на Ветку. Паводле гэтых запісаў, якія яна расшыфроўвала ў свой час, нанесены гарады, дзе знаходзіліся гэтыя кнігі перад тым, як трапілі ў слабоды старавераў – ад паўночнага Архангельска да чарнаморскага Севастопаля, Львоў, Вільня, зноў жа Супрасль, Рыга.

Фонд Веткаўскага музея налічвае каля пяцісот кніг і старадрукаў XVI – пачатку XX стагоддзя.

Рубрики: Выставки Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах