У Вязынцы прайшоў фестываль «Багач»

07.10.2014 - Новости

У Вязынцы прайшоў фестываль «Багач»

Другі год у Вязынцы, на радзіме Купалы, неабыякавыя людзі далучаюцца да фестывалю «Багач», якіладзяць Дзяржаўны літаратурны музей імя народнага паэта і Мінскае студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ).

Багач — свята ўраджаю, якое адзначаецца напярэдадні асенняга раўнадзенства. Традыцыя захавалася ў некаторых раёнах Беларусі, паведамляе "Маладзечанская газета".

Беларусы прыраўноўвалі Багач да Вялікадня і Купалля. «Багачом» называлі таксама і лубок са свечкай і жытам, куды кожная сям’я ссыпала па жменьцы збожжа з першага зажыначнага снапа. З «багачом» абыходзілі ўсе двары ў вёсцы, а потым збіралі на выгане статак, які таксама абносілі ім. Пасля ўрачыстага шэсця жыта пакідалі ў хаце добрага гаспадара да наступнага жніва, каб засеў вясной пачаць з самага лепшага жыта.

Беларусы верылі: апошняе збожжа прыносіць у дом багацце і шчасце. Таму асноўнай дзеяй у Вязынцы стала ссыпанне агульнага «багача»: этнографы прапанавалі ўсім жадаючым усыпаць па жменьцы збожжа. Але ж поўнасцю аднавіць аўтэнтычнае свята наўрад ці рэальна: большасць удзельнікаў імпрэзы гарадскія жыхары. Таму, каб не страціць традыцыю поўнасцю, на зямлі Купалы аднавілі толькі асноўныя  элементы свята.

Аляксей Глушко, сябар студэнцкага этнаграфічнага таварыства з моманту яго стварэння і навуковы супрацоўнік Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук, заўважыў, што Багач – адно з самых прыгожых свят земляробчага календара.

– Калі сучаснае свята будзе максімальна набліжана да гістарычнай крыніцы, моладзь лепш зразумее традыцыі сваіх продкаў, – падкрэсліў  А. Глушко. – Галоўнае, не дзяліцца на гледачоў і артыстаў.

Багач у Вязынцы стаў сямейным і нават камерным святам. Для дзяцей у яблыневым садзе праводзілі майстар-класы па нацыянальных рамёствах, была арганізавана і гульнявая «саламяная» пляцоўка. Дарослыя ж маглі падсілкавацца і вучыліся рабіць хатні сыр з тварагу, якім забяспечылі арганізатары кіёска, дзе прадаваліся стравы з традыцыйнай беларускай кухні.

– Багач таму, што ўсяго багата. Гаспадар падлічвае свае скарбы: што сабраў з поля, што ў агародзе вырасла, – распавядала сябар СЭТа Насця Глушко. – Таму я ўпэўнена, што ў гэты дзень абавязкова ладзіўся кірмаш, а яшчэ нашы продкі пяклі свежы жытні хлеб і елі з ім малады мёд.



Не абмінулі традыцыю і ў Вязынцы: на фестываль завітала штукарская пякарня-цукерня «Жорны», а свежым мёдам гасцей і ўдзельнікаў забяспечыла сям’я Вяргейчык.

Другі год, каб паказаць сваю работу, на Багач прыязджае і Юлія Пракоф’ева. Дзяўчына працуе ў аддзеле народазнаўства ў Акадэміі навук, а для душы займаецца вырабам лялек з тканіны. Летась на фестываль яна прывезла лялек-крупянічак.

– Раней гэта быў мяшочак з зярнятамі, які захоўвалі на пачэсным месцы ці ў чырвоным куце да наступнага года, каб вясной з яго пачаць засеў, – ахарактарызавала свае вырабы малады этнограф.

Юлія ШАБЛОЎСКАЯ.
Фота АЎТАРА

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах