https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>9 ліпеня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка», што ў Маладзечанскім раёне, адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…»</strong></p>

Арганізатары падрыхтавалі вялікую праграму, падчас якой наведвальнікі не толькі пачуюць вершы сучасных паэтаў, убачаць выступленіі папулярных фольк-гуртоў, але і змогуць паўдзельнічаць у стварэнні 4-мятровага купальскага вянка.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама.

Праграма свята, прысвечаная 134-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, уключае ў сябе дэкламацыю вершаў-прысвячэнняў класіку з вуснаў сучасных паэтаў, песні ў выкананні Андрэя Скарынкіна і Марыны Васілеўскай, выступленні фальклорнага гурта GUDA, фальклорнага гурта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «Варган» і фальклорнага-этнаграфічнага калектыва «Маркаўчанка» з Маладзечна.

У межах літаратурнага фестывалю ўжо ў чацвёрты раз пройдзе «Кветкавы этнафестываль у Янкі Купалы». Галоўнай падзеяй стане конкурс купальскіх вянкоў і букетаў «Купальская краса», а таксама дзіцячы фларыстычны конкурс «Купальская красачка».

Госці свята ўбачаць унікальныя і непаўторныя вобразы, створаныя прафесійнымі фларыстамі на высокім мастацкім узроўні. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у пляценні купальскага вянка. Як плануюць арганізатары, сёлета ён будзе яшчэ большым – 4,5 метра ў дыяметры.

Кожны, хто завітае на этнафестываль, зможа паўдзельнічаць у майстар-класе ад прадстаўнікоў школы прафесійнай фларыстыкі «Арт Лаб» і міжнародных курсаў фларыстыкі RozaAzora, а для маленькіх наведвальнікаў будзе працаваць школа малявання Eleven-o-four і дзіцячая інтэрактыўная пляцоўка.

Музей ладзіць мерапрыемства сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Маладзечанскім райвыканкамам, асацыяцыі «Прафесіяналы фларыстыкі і кветкавага бізнесу», пры падтрымцы медыцынскай лабараторыі «СІНЭВО».

Як зазначаюць арганізатары, свята ў Вязынцы стане выдатным днём для сямейнага адпачынку, а шматлікія ўпрыгожаныя кветкамі фотапляцоўкі дадуць магчымасць зафіксаваць яго не толькі ў памяці.

Праграма:

10. 00 – Пачатак «Кветкавага этнафестывалю».

12. 00 – Пачатак свята паэзіі і песні.

17.00 – Збор на спяваючы карагод.

17.30 – Спуск на ваду самага вялікага купальскага вянка.

kraj.by

https://www.traditionrolex.com/8