У абмялелых рэках на Палессі знаходзяць старажытныя экспанаты

15.09.2015 - Новости

У абмялелых рэках на Палессі знаходзяць старажытныя экспанаты

Анамальная засуха ў гэтым годзе прывяла да абмялення рэк, на дне якіх захоўваецца нямала гістарычных артэфактаў. Напрыклад, у рацэ Прыпяці на Піншчыне і ў рацэ Гарыні на Століншчыне купальшчыкі знайшлі старыя чаўны: іх больш за сто гадоў таму назад зрабілі жыхары прырэчных вёсак.

«Пінскаму» чаўну больш за 150 год

Навуковы супрацоўнік музея Беларускага Палесся Валянцін Чорненькі распавёў карэспандэнту «Медыя-Палесся»: «Лодку вымыла на рацэ Прыпяці ля вёскі Сачковічы Пінскага раёна. Яе на сярэдзіне ракі знайшлі мясцовыя жыхары, выцягнулі на бераг і паведамілі нам пра знаходку. Праўда, калі мы прыехалі яе забіраць, лодкі на беразе не аказалася: нехта спіхнуў яе назад у ваду. Таму нам давялося даставаць яе зноў. На жаль, кавалкі керамікі, якія таксама людзі знайшлі непадалёку, нам не дасталіся: іх нехта забраў ці выкінуў».

Човен выдзеўблі са ствала дрэва. Ён вельмі добра захаваўся, пашкоджаны толькі нос і карма. Яго даўжыня – 4 м 70 см, таўшчыня бартоў – 2 см, днішча – 2,5 см. Драўніна мяккая, хутчэй за ўсё, гэта вяз ці ліпа. Човен падобны на індыйскую пірогу, разлічаны на двух чалавек і прымяняўся хутчэй за ўсё для лоўлі рыбы, бо перавозіць грузы на ім было б нязручна.

У чоўна пашкоджаны нос і карма

У чоўна пашкоджаны нос і карма

«Магу з упэўненасцю сказаць, што лодка вельмі старая: такіх ужо больш за стагоддзе на Палессі ніхто не робіць. Справа ў тым, што, як толькі на тэрыторыі Беларусі з'явіліся піларамы, змянілася тэхналогія вырабу лодак: іх сталі рабіць з дошак. Таму мяркую, што гэты экзэмпляр зроблены ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя», – адзначыў Валянцін Чорненькі.

Човен сохне ў падвале музея

Човен сохне ў падвале музея

Зараз лодка знаходзіцца ў падвале музея. Галоўная задача супрацоўнікаў – захаваць знаходку, бо дрэва высыхае і робіцца крохкім. Таму для кансервацыі яе будуць прапітваць спецыяльнымі рэчывамі. І хутка яна зойме дастойнае месца ў экспазіцыі музея Беларускага Палесся, бо такога экспаната дагэтуль тут не было.

«Столінскі» човен, магчыма, равеснік «пінскага»

ДАВЕДКА

Човен – лодка, выдзеўбаная са ствала аднаго дрэва (дуба, сасны, асіны, ліпы). У Беларусі ён вядомы з часоў неаліту і толькі ў ХІХ стагоддзі стаў выцясняцца лодкамі з дошак. Быў распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі і меў рэгіянальныя адрозненні па форме і памерах – ад 2,5 да 10 і болей метраў даўжыні, 1-1,5 метра ў шырыні. 

Такога экспаната да нядаўняга часу не было і ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі. Але амаль адначасова з пінскім у фонд музея трапіў цікавы экспанат: двухмесны човен. Некалькі год таму падобная знаходка ўжо была на Століншчыне: у Гарыні знайшлі аднамесную лодку.

Як паведаміла карэспандэнту «Медыя-Палесся» дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч, човен знайшлі дзеці, якія купаліся ў рацэ Гарыні, непадалёк ад Беражнога. Хлопцы расказалі аб знаходцы аднавяскоўцу-краязнаўцу Фёдару Бышко, які адразу перадаў навіну ў музей. 

«Дзесяцікласнікі Аляксандр Германовіч, Васіль Уродніч, Максім Зіноўчык спрабавалі самі яго выцягнуць, аднак усё закончылася няўдачай, бо човен амаль цалкам быў замыты пяском, – расказвае Святлана Вярэніч. – Па дапамогу мы звярнуліся да начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Мінчыка. Дзякуючы яму і спецыялістам аддзела човен паспяхова паднялі на паверхню. Дзякуй усім, хто дапамог дастаць з ракі і перавезці ў музей гэту знаходку».

Дзесяцікласснікі Аляксандр Германовіч, Васіль Уродніч, Максім Зіноўчык паклалі вакол чоўна мяхі, але і гэта не дапамагло выцягнуць знаходку. Фота Фёдара Бышко

Дзесяцікласнікі Аляксандр Германовіч, Васіль Уродніч, Максім Зіноўчык паклалі вакол чоўна мяхі, але і гэта не дапамагло выцягнуць знаходку. Фота Фёдара Бышко

Човен быў уваткнуты носам ў зямлю прыкладна пад вуглом 7080 градусаў. Зроблены ён таксама са ствала аднаго дрэва. Супрацоўнік музея Аляксей Вярэніч мяркуе, што гэта хутчэй за ўсё дуб. Па словах спецыялістаў, на першы погляд гэтаму чоўну не менш за 150200 год. Прыкладная даўжыня чоўна – 4 м, шырыня чоўна – 70 см, таўшчыня сцяны – 2,8 см; таўшчыня днішча: нос – 5 см, карма – 8 см.  

Гісторыкі добра ацанілі стан чоўна пасля таго, як ён знаходзіўся не адно дзесяцігоддзе ў вадзе

Гісторыкі добра ацанілі стан чоўна, пасля таго як ён знаходзіўся не адно дзесяцігоддзе ў вадзе

«Тут два варыянты адносна таго, адкуль з'явіўся гэты човен: першы – ён належаў мясцоваму жыхару, другі – яго ў гэтыя месцы магло прынесці падчас паводкі».  Човен выкарыстоўваўся для рыбалкі, для перамяшчэння па мясцовасці ў час паводкі.

Човен, які знайшлі ў рацэ Гарынь

Човен, які знайшлі ў рацэ Гарыні

У цэлым, у чоўна пашкоджаны нос і карма, дзе-нідзе ў сценках выпалі сучкі, з'явіліся трэшчыны.

Дзірка, якая ўсталявалася на месцы выпаўшага сучка

Дзірка, якая ўтварылася на месцы выпаўшага сучка

Разам з чоўнам з вады дасталі якар. Час адклаў на яго выгляд свой адбітак, але гэта не перашкаджае  добра разгледзець яго і ўявіць, якім ён быў некалі.

Разам з чоўнам у Гарыні знайшлі драўляны якар

Разам з чоўнам у Гарыні знайшлі драўляны якар

«Агульныя намаганні ўсіх неабыякавых да гісторыі свайго краю людзей дапамаглі захаваць гэты ўнікальны экспанат, які з цягам часу ўпрыгожыць экспазіцыю раённага краязнаўчага музея», – дадала Святлана Вярэніч. 

Што датычыцца Лунінеччыны, то, як адзначыла дырэктар Лунінецкага раённага краязнаўчага музея Наталля Благадзёрава, у апошнія  гады ў рэках, што працякаюць па тэрыторыі раёна, такіх знаходак не было. 

media-polesye.by

Рубрики: В Фокусе

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

12.10.2015 15:49
Игорь
ответить

Гэтаму чоуну не больш, чым 40-50 гадоу... да старажытнасці ен не мае ніякага дачынення.

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах