У браслаўскім музеі адкрылася выстава грошай

15.10.2014 - Новости

У браслаўскім музеі адкрылася выстава грошай

На адкрытай у гісторыка-краязнаўчым музеі выставе «Сакрэты з гаманца (кашалька)» прадстаўлена багатая калекцыя баністыкі (папяровыя грошы) і нумізматыкі з фондаў. Тут можна даведацца пра гісторыю развіцця грошай ад старажытных часоў да сучаснасці, паведамляе Braslaw.by.

У «безманетны» перыяд функцыю грошай выконвалі самыя разнастайныя тавары, часцей за ўсё гэта былі ракавіны каўры, шмат якіх знойдзена на Браслаўшчыне. Як і сёння, наш горад з’яўляўся памежным, тут праходзіў знакаміты гандлёвы шлях з «вараг у грэкі». Пра развіццё гандлю сведчаць археалагічныя знаходкі (манеты, упрыгажэнні), прадстаўленыя на выставе. Дзякуючы экспанатам, можна прасачыць гісторыю нашага краю: тут вы пабачыце манеты часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і Польскай Рэспублікі, савецкія чырвонцы і рублі, грошы часоў нямецкай акупацыі і больш позняга перыяду. 

Грошы – гэта пэўны сімвал эпохі, дзяржавы, манарха. Нават па іх выглядзе можна ўявіць нейкія асаблівасці той эпохі. Нехта можа ўспомніць пра «ліхія 90-я», пабачыўшы купоны, цэлы пакунак «зайчыкаў» і білеты банка «МММ».  На выставе можна пабачыць і калекцыйныя манеты, грошы розных краін свету, каштоўныя паперы, аблігацыі, латарэйныя білеты, прыклады разнастайных кашалькоў, схованак і тайнікоў. Ёсць тут і «класічная» шкляная банка, поўная савецкіх рублёў. Нехта доўгі час збіраў даволі значную суму, але так і не паспеў ёй скарыстацца. Цяпер гэта яшчэ адзін гістарычны ўрок і экспанат. «Грамадзяне, захоўвайце грошы ў ашчаднай касе» – нагадваюць нам фотаздымкі будынка банка па вуліцы Ленінскай. Што цікава, інфляцыя – гэта непазбежная ўласціваць грошай, але іх гістарычная значнаць з цягам часу толькі ўзрастае. 

Гасцямі выставы сталі прадстаўнікі Белаграпрамбанка і дырэктар Браслаўскага філіяла Беларусбанка Сяргей Давыдаў, які цікавіцца гісторыяй і юнаком удзельнічаў у археалагічных раскопках на Замкавай гары і ў Рацкім боры. Сяргей Валер’евіч расказаў пра дзейнасць банка, выпуск манет і банкнот Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, перспектывы развіцця пластыкавых карт і інтэрнэт-плацяжоў. А таксама падарыў музею шмат прадметаў і буклетаў з паўсядзённага жыцця Беларусбанка. Гэтыя рэчы будуць выкарыстаны ў будучай выставе пра ўстановы і прадпрыемствы Браслава. 

На пачатку выставы госці маглі праглядзець невялікі анімацыйны фільм пра гісторыю грошай, а напрыканцы пачаставаліся чаем, атрымалі салодкі прыз, адказаўшы на пытанні віктарыны. Калі вы не змаглі трапіць на адкрыццё, сардэчна запрашаем вас прыйсці ў музей, бо выстава будзе дзейнічаць да сярэдзіны снежня.

Ілля Вашкель

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах