У браслаўскім музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава строяў, даспехаў і зброі

19.03.2014 - Новости

У браслаўскім музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава строяў, даспехаў і зброі

Усім браслаўчанам і гасцям горада знаёмы традыцыйны фестываль сярэдневечнай культуры «Меч Брачыслава», які праводзіцца на Замкавай гары. Дарэчы, сёлета ён будзе праходзіць у межах Зарніц 31 мая. На фестывалі штогод паказваюць свае вырабы і майстэрства валодання зброяй розныя клубы гістарычнай рэканструкцыі. Адным з такіх частых гасцей стаў народны клуб «Варгентор» з Віцебска, які нядаўна прадставіў у музеі традыцыйнай культуры выставу «Шляхамі гісторыі», паведамляе Braslaw.by.

Кіраўніком клуба, які існуе ўжо больш за 10 гадоў, з’яўляецца наш зямляк Сяргей Бабенка, які, калі яшчэ жыў у Браславе, зацікавіўся беларускай і скандынаўскай культурай даўніх часоў. Мужчына займаецца рэканструкцыяй строяў, лічыцца выдатным майстрам па скуры, цікавіцца традыцыйнымі музычнымі інструментамі.

У «Варгенторна» шмат праектаў, адзін з якіх, напрыклад, прысвечаны рэканструкцыі культуры і побыту віцебскага мяшчанства («Віцебская харугва»). А ў мэтах папулярызацыі гісторыі і як удалая спроба паказаць, чым займаецца клуб, яго члены падрыхтавалі перасоўную экспазіцыю «Шляхамі гісторыі». Яна прысвечана днепра-дзвінскаму рэгіёну ў перыяд ранняга сярэднявечча IX – пач. XI ст.

На адкрыцці выставы Сяргей цікава расказаў пра прадстаўленыя камплекты латгальскіх і варажскіх строяў, упрыгожванні, даспехі і зброю, якія выкарыстоўваліся ў той час. Не засталіся абыякавымі наведвальнікі да калекцыі шлемаў, мячоў і стрэл. А асобным прыемным сюрпрызам, асабліва для дзяцей, стала магчымасць сфатаграфавацца ў ваярскіх даспехах, з мячом і шчытом.

Шчыра кажучы, экспазіцыя «Шляхамі гісторыі» – гэта тое, пра што складана расказаць, лепш яе пабачыць на свае вочы. Менавіта таму музей традыцыйнай культуры запрашае браслаўчан і гасцей горада наведаць гэтую выставу, якая будзе працаваць да пачатку красавіка.

Гальляш Сялява.

Фота аўтара.

Відэа Ільі Вашкеля

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах