У дзень св. Валянціна 17 тысяч закаханых пар прыедуць у Ватыкан на спатканне з Папам

03.02.2015 - Новости

У дзень св. Валянціна 17 тысяч закаханых пар прыедуць у Ватыкан на спатканне з Папам

Каля 17 тыс. маладых пар, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнту сужэнства, сустрэнуцца з папам Францішкам 14 лютага 2014 г., ва ўспамін св. Валянціна. Колькасць жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве пад назвай “Радасць “так”, сказанага назаўсёды” у некалькі разоў перавысіла прагнозы арганізатараў падзеі, таму Пантыфіку было прапанавана перанесці мерапрыемства з ватыканскай Залы Паўла VI на плошчу св. Пятра. Папа Францішак пагадзіўся, тлумачыцца ў спецыяльным паведамленні апублікаваным на сайце Папскай рады па справах сем’яў.

Паведамляецца, што ў сустрэчы прымуць удзел маладыя пары не толькі з Італіі, але з многіх іншых краін свету. Рэгістрацыя для ўдзелу ў мерапрыемстве была працягнута да 12 лютага. Яе можна зрабіць праз адказных за душпастрыства сем’яў пры дыяцэзіях, сакратарыяты рухаў, асацыяцый ці непасрэдна напісаўшы электроннае паведамленне на адрас ватыканскай дыкастэрыі, гаворыцца ў паведамленні.

Стала вядома таксама, што сустрэча заручаных пачнецца з праслухоўвання разважанняў і сведчанняў. Затым да іх звернецца Святы Айцец.

Аб мерапрыемстве абвясціў яшчэ 20 снежня 2013 г. старшыня Папскай рады па справах сем’яў кардынал Вінчэнца Палья. Падзея з’яўляецца часткай падрыхтоўкі да Надзвычайнай асамблеі Сінода Біскупаў, прызначанай папам Францішкам на кастрычнік 2014 г. і прысвечанай выклікам у душпастрыстве сем’яў у кантэксце евангелізацыі.

Рубрики: Событийный Туризм

Страны:


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах