https://www.traditionrolex.com/8
<p>6 і 7 чэрвеня ў межах дзіцячай выставы «Малюнкі на шпалерах» у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца чацвёрты фэст дзіцячай творчасці і развіцця «Зялёны weekend», пераплецены экалагічнай стужкай захапляльных майстар-класаў, гукавых дарожак і візуальных вобразаў, камунікацыі з наваколлем і фармаваннем экалагічнага ладу жыцця.</p>

Фэст праводзіцца супольна Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» і ініцыятывай «Дзіцячыя экамайстэрні» у партнёрстве з таварыствам «Зялёная сетка», установай «Цэнтру экалагічных рашэнняў» і МТА «Экапартнёрства», а таксама пры падтрымцы іншых арганізацый. Фэст атабарыцца як у прасторы галерэі «Ў», так і ў іншых сумежных памяшканнях: Кнігарні «ЛогвінаЎ», дзе адбудзецца майстар-клас па стварэнні ўласнага асобніка кнігі «Маленькі прынц» і музычная прэзентацыя кнігі Андрэя Хадановіча, унутраным дворыку з першым публічным гарадскім гародчыкам, дзе дзеткі будць вучыцца даглядаць расліны, «Ў» бары, дзе можна будзе паглядзець кароткія фільмы аб экалогіі і паспрабаваць экалагічна чыстыя прадукты.

Майстар-класы праводзяць людзі розных прафесій, паяднаныя ідэямі руплівага стаўлення да наваколля: эколагі, мастакі і дызайнеры, музыкі, урбаністы, педагогі і біёлагі. У самой галерэі для падтрымання прыязнай атмасферы будзе гучаць адмыслова падрыхтаванае музычнае суправаджэнне ад Aortha. Новыя ўражанні, новыя веды, новы досвед – для дзетак 412 гадоў і ўсіх ахвочых у любых гадах!

6 чэрвеня. Субота 13.0018.00

- Экскурсія па «гарадскім гародчыку»

- Прэзентацыя дзіцячай кнігі «Нататкі таткі»  Андрэя Хадановіча са спевамі пад гітару

- Лэнд-арт і фоташкола для пачаткоўцаў ад «Дзіцячых экамайстэрняў»

- Квест з «гарадскім палясоўшчыкам»

- Што такое экасертыфікацыя? (расшыфроўваем значкі на запакоўках), ТА «Экадом»

- Што рабіць, каб не патануць у гарадскім смецці? (установа «Цэнтр экалагічных рашэнняў»)

- Віктарына «Птушкі сталіцы» і кансультацыі па птушыных пытаннях ад ТА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

- Вясёлы гарод з саджэннем ад «Экалабараторыі», свае расліны дзеткі змогуць забраць дадому

- Экагульні на планшэтах з ТА «Экапартнёрства»

- Майстар-клас па напісанні і вырабе кнігі «Маленькі прынц», а таксама экскурсія па сакрэтным свеце кнігадруку

- Майстар-клас па сачыненні liveloop музыкі з музыкам Grusha8

- Канцэрт Grusha8

7 чэрвеня. Нядзеля 13.00–18.00

- «Лямец у горадзе» – майстар-клас па валянні. Кожны зробіць свой шэдэўр!

- «Гарадская майстэрня»: ствараем макет Мінска з Bazil

- Спраўдзі, колькі ты ведаеш па экалогіі – з праграмай GreenSteps (для дзетак і дарослых)

- Майстар-клас па напісанні і вырабе кнігі «Маленькі прынц», а таксама экскурсія па сакрэтным свеце кнігадруку

- Знаёмімся з плынню «слоўфуд» і параўноўваем смак арганічных і неарганічных прадуктаў (інтэрнэт-крама «Экаежа»)

- Біяразнастайнасць у фарбах – малюем на сцяне Галерэі з Bazil

- Віктарына «Птушкі сталіцы» і кансультацыі па птушыных пытаннях ад ТА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

- Што такое экасертыфікацыя? (расшыфроўваем значкі на запакоўках), ТА «Экадом»

- Дыскусія «Чаму ўсе так устрывожаны зменамі клімату?»

- Экскурсія па «гарадскім гародчыку»

- Барабанны майстар-клас разам са школай этнічных бубнаў TekaDUM

- Канцэрт

Абодва дні:

Кансультацыі па «птушыных пытаннях»

Куток toycrossing  абмен цацкамі, катушок для самых маленькіх

Bookcrossing  мяняемся кніжкамі на экалагічную тэматыку і аб навакольным свеце

Праверка экаведаў і экагульні на планшэтах

Трансляцыя экавідэа

Тэматычныя паштоўкі сваімі рукамі

Уваход – вольны. Частка майстар-класаў – платная.

 

https://www.traditionrolex.com/8