У гарадзенскім музеі можна пабачыць анімацыйную программу, прысвечаную жыццю апошняга караля Рэчы Паспалітай

12.02.2014 - Новости

У гарадзенскім музеі можна пабачыць анімацыйную программу, прысвечаную жыццю апошняга караля Рэчы Паспалітай

Пабачыць жыхароў эпохі канца ХVIII стагоддзя, даведацца пра жыццё і дзейнасць апошняга караля Рэчы Паспалітай можна ў час адмысловай анімаванай экскурсіі. Прадстаўленне з элементамі экскурсіі, танцамі, дэгустацыяй і фатаграфаваннем складаецца з 6-ці эпізодаў і мае працягласць троху больш за гадзіну. Пра падзеі з жыцця караля, падзеі, што мелі месца ў гарадзенскім Новым замку, гледачам распавядаюць асабісты сакратар караля Трэмбецкі, імператрыца Кацярына ІІ, аванцюрыст Джакама Казанова ды іншыя героі, якіх граюць супрацоўнікі гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пра пастаноўку і яе ідэю распавядае аўтар сцэнара пастаноўкі Марына Сяліцкая:

Героямі з'яўляюцца сам кароль, яго сакратар Трэмбецкі, таксама праўдзівая гістарычная асоба. Безумоўна, гэта і Кацярына ІІ – расійская імператрыца, якая моцна паўплывала на ход гістарычных падзей. Гэта і Джакама Казанова, мы ведаем яго дзённік і як ён прыбіўся да двара Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Прадстаўленне з’яўляецца платнай паслугай музея і, па словах супрацоўнікаў, можа стаць яго візітнай карткай.

Рубрики: Анимация Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах