https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>У манастыры пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Друя на Браслаўшчыне на працягу тыдня праходзіў мастацкі пленэр «Пачаткі». Праект ініцыяваў настаяцель парафіі ксёндз Сяргей Сурыновіч. У мастацкай і духоўнай акцыі ўдзельнічалі творцы з розных куткоў краіны. </strong></p>

У выніку кожны мастак падарыў арганізатару некалькі сваіх найлепшых прац, і яны стануць пачаткам для музея сучаснага жывапісу, які плануе стварыць у Друі ксёндз Сяргей Сурыновіч.

У калекцыю будучага музея ўвайшлі працы вядомых мастакоў Дзмітрыя Сурыновіча і Алеся Сушы, абстракцыянісцкія палотны Кацярыны Сумаравай, акварэлі Наталлі Гудковай, жывапіс Вольгі Куваевай. Яскравы ўнёсак у друйскую карцінную галерэю таксама зрабілі Кацярына Говэн, Уладзіслаў Пятручык, Алена Ігнацьева, Таццяна Уласевіч, Крысціна Шчарбакова, Кацярына Мяснікова.

Мясцовыя жыхары ўжо пазнаёміліся з гэтымі творамі  у кляштары прайшла выстава.

TUT.BY
Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/455977.htm

https://www.traditionrolex.com/8