https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Падляскія гандляры заманьваюць беларускіх кліентаў бясплатнымі выездамі на закупы.</strong></p>

Хаця Outlet Bia?ystok анансаваў бясплатныя шоп-туры ўжо даўно, амаль год таму адчыняючы сваю новую гандлёвую залю па вул. Высоцкага, але інтрыга вакол іх пачала раскручвацца ў пачатку мінулага тыдня. Інфармацыя пра тое, што ўжо можна рэзерваваць месцы на першы выезд з Гродна, з’явілася ў панядзелак. У аўторак перад абедам ужо не было вольных месцаў...

Іншая справа, што арганізатары ад пачатку не мелі ў планах прадастаўляць вялікі аўтобус на некалькі дзясяткаў месцаў. Прапанавалі кліентам 19-асабовы аўтобус – шмат такіх ужо колькі год штодзённа курсуе па маршруце ГроднаБеластокГродна.

Але розніца ўсё ж істотная – на гэты рэйс не трэба было набываць квіток, дастаткова было падаць кіроўцу прозвішча, наяўнасць якога ён спраўджваў у спісе пасажыраў. «Шчаслівыя дзевятнаццаць» адправіліся ў першы выезд з гродзенскага аўтавакзала роўна а 7-й раніцы.

«Ідэя такіх выездаў мне вельмі падабаецца, бо можна набыць патрэбныя рэчы і яшчэ зэканоміць на квітках», – у размове з журналістамі «Твайго стылю» хваліла арганізатараў адна з пасажырак. Пахваліла і за зручнасць у рэгістрацыі: – Калі хтосьці адмаўляецца ад забраніраванага месца, то супрацоўнікі фірмы тэлефануюць тым, хто ў рэзервовым спісе».

А эканомія, вядома, адчуваецца. Платныя выезды ў беластоцкія крамы для гродзенцаў каштуюць ад 120 да 150 тыс. рублёў для адной асобы. А за гэтыя грошы ўжо можна набыць сабе што-небудзь у польскай краме, кажуць кліенты.

А арганізатару бясплатнага шоп-тура гэта таксама выгадна – відавочна, у тым выпадку, што гэтыя грошы (і іншыя) кліент выдаткуе ў ягонай краме... А таму маршрут абмяжоўваецца толькі крамамі, што знаходзяцца ў гандлёвым цэнтры Outlet Bia?ystokі і некалькімі крамамі побач. Шоп-тур ён і ёсць шоп-тур: прыбыццё з Гродна, прыкладна тры гадзіны на закупы, вяртанне ў Гродна – у тым самым складзе, які выехаў у шоп-тур. Больш грунтоўнай «экскурсіі» па горадзе не прадугледжана. Зрэшты, месца, дзе знаходзіцца гандлёвы цэнтр (уезд у Беласток з боку мяжы), не спрыяе самастойным вандроўкам у бок іншых папулярных сярод беларусаў шопінг-цэнтраў і гіпермаркетаў.

«На дадзены момант толькі мы выступілі з такой прапановай. Аднак калі іншыя крамы хацелі б разам з намі арганізоўваць такія выезды, то, вядома, што іх бы таксама дадалі ў наш маршрут. Мы адкрытыя на такія прапановы», – запэўніў у размове з Belsat.eu Войцех Вільчак, прадстаўнік Outlet Bia?ystok.

Менавіта ён спачатку вітаў, а пасля развітваўся з першай групай задаволеных аматараў шопінгу. Сёння героямі дня былі яны, хаця беларусы складаюць ад 15 да 30% кліентаў Outlet Bia?ystok, а перад 10-й гадзінай раніцы на паркоўцы пад гандлёвым цэнтрам машын з беларускімі нумарамі было не менш, чым з польскімі.

Сённяшніх спецкліентаў хіба парадаваў той факт, што вандроўка прайшла без вялікіх нечаканасцяў. Нягледзячы на тое, што іх чакалі... Фірма-перавозчык абяцала, што «бясплатны аўтобус» не будзе стаяць у чарзе на мяжы, але будзе ехаць як рэйсавы, то бок паводле запланаванага раскладу.

Але гэтую інфармацыю абверг прэс-сакратар беларускіх памежнікаў Аляксандр Цішчанка. Ён заявіў, што арганізатары «ўвялі беларусаў у зман», і бясплатныя аўтобусы не з’яўляюцца рэгулярнымі міжнароднымі пасажырскімі рэйсамі, якія без чаргі перасякаюць мяжу.

Тым не менш дарога да Беластока прайшла без праблем. Белы Mercedes-Benz Vario прыбыў на паркоўку гандлёвага цэнтру толькі на паўгадзіны пазней за планаваны час – а 10.30. Збор пад аўтобусам і адпраўленне ў Гродна – пасля 13-й.

І цяпер так мае быць кожную суботу.

Cez, belsat.eu

https://www.traditionrolex.com/8