У сядзібе Агінскага прайшоў традыцыйны фестываль «Залессе запрашае сяброў»

20.08.2014 - Новости

У сядзібе Агінскага прайшоў традыцыйны фестываль «Залессе запрашае сяброў»

Тысячы наведвальнікаў  сабраў у адноўленай Залескай сядзібе Агінскага традыцыйны фестываль-кірмаш  «Залессе запрашае сяброў». Сёлета свята прайшло з небывалым размахам, бо гасцей запрашалі «На дажынкі да Міхала», паведамляе «Гродзенская праўда».

Пачалося свята з шэсця жней з сярпамі вакольных вёсак. Ля галоўнага ўваходу ў маёнтак  сустракаў іх гаспадар Міхал Клеафас Агінскі.

Здзіўлянак і забаўлянак тут было багата. Уздоўж ліпавай алеі расцягнуўся горад майстроў. Найбольш пакупнікоў цікавілі рэчы з выявамі Залесся: сувеніры, вырабленыя ў школьнай бізнес-кампаніі, мясцовымі рамеснікамі і майстрамі з Дома рамёстваў, разабралі ў адзін момант.  Госці аглядалі падворкі, якія, як і ў мінулыя гады, прадставілі мясцовыя вёскі, вуліцы Залесся і ўстановы сельсавета.

Сапраўды цікавым на сёлетнім свяце стаў раённы конкурс «Уладар сяла». Спрытна маладыя гаспадары запрагалі каня, секлі і пілавалі дровы і нават успомнілі даўно забытае – насілі ваду на каромысле! На гэты раз перамагла сям’я Алены і Дзмітрыя Місураў, працаўнікоў СПК «Ракаўцы».

– Фэст-кірмаш «Залессе запрашае сяброў» традыцыйны, – падсумавала вынікі свята старшыня мясцовага дабрачыннага фонду «Паўночныя Афіны Міхала Клеафаса Агінскага» Ала Шыцікава. – Пачыналі праводзіць фэсты ў рамках грамадскай ініцыятывы. Ужо трэці год арганізатарам з’яўляецца разам з нашым фондам і Смаргонскі райвыканкам.

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах