https://www.traditionrolex.com/8

З 25 верасня па 10 кастрычніка ў загарадным комплексе Камарова, што ў 5 кіламетрах ад Мінска, пройдзе свята жывой музыкі і гастранамічнага задавальнення Oktoberfest, у межах якога адбудзецца пяць канцэртаў вядучых гуртоў Беларусі.

Читать полностью:  http://afisha.tut.by/news/anews/464716.ht

Свята праходзіць пад слоганам «Хмель жывой музыкі!», у яго межах запланавана багата цікавостак. Штодня з 25 верасня па 10 кастрычніка на тэрыторыі загараднага комплексу «Камарова village» будуць працаваць зоны актыўнасці, праводзіцца конкурсы і спартыўныя мерапрыемствы і, канешне ж, гасцей чакаюць далікатэсы і прысмакі.

«Мы ўзялі за назву вядомы брэнд Oktoberfest, бо ён найлепш перадае сутнасць таго, што будзе адбываецца цягам гэтых двух тыдняў: гэта жывая музыка, забавы і гастранамічнае задавальненне. Пры гэтым зразумела, што пры пераносе на сваю глебу мы напоўнім гэты брэнд і нацыянальным каларытам», — заяўляе адзін з арганізатараў Андрэй Касцяневіч.

У межах свята запланавана багатая музычная праграма — па пятніцах і суботах пройдзе пяць выдатных канцэртаў з удзелам вядучых гуртоў Беларусі. На адкрыцці 25 верасня выступяць гурты Trubetskoy, N.R.M. і Pawa. 26 верасня ў межах рок-дня сыграюць Neuro Dubel, The UNB і Leibonik. 2 кастрычніка будзе гучаць блюз і блюз-рок ад Bluesville Station, праекта «П'яныя госці» і гурту «Крама». 3 кастрычніка на фольк-дні чакаюцца сэты ад гуртоў «Рокаш», «Папараць» і «Палац», а закрые беларускі Oktoberfest панк-дзень 10 кастрычніка, на якім сыграюць «Тлушч», Pomidor/off і Dzieciuki. Весці ўсе канцэрты будзе шоўмэн Усевалад Сцебурака.

neurodubel.com
neurodubel.com

Канцэрты адбудуцца ва ўтульнай кавярні «Камарова village», а ўсе астатнія мерапрыемствы — на ўсёй тэрыторыі загараднага комплексу. Па суботах будзе працаваць дзіцячы лагер Kids Village.

Прыязджаць у Камарова (5 км ад МКАД па Слуцкай шашы) можна на ўласным транспарце. Таксама ў дзень канцэртаў для гледачоў будуць арганізаваны бясплатныя маршрутныя таксі з д/с ДружнаяКамарова, Камарова—д/с Дружная з 15.30 да 0.00.

Пачатак забаўляльнай праграмы штодня — у 16.00, канцэрты пройдуць з 18.00 да 22.00

Квіткі ў папярэднім продажы можна набыць праз аператара: на адзін канцэрт ён будзе каштаваць 200 000 руб. Даступныя таксама абанементы: на два канцэрты — 300 000 руб., на тры канцэрты — 400 000 руб., на чатыры канцэрты — 500 000 руб., на пяць канцэртаў - 600 000 руб. (усе кошты з улікам камісіі аператара.

afisha.tut.by
Читать полностью:
http://afisha.tut.by/news/anews/464716.html

https://www.traditionrolex.com/8