https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>У мінулыя выхадныя ў загарадным комплексе «Камарова» адбылося свята жывой музыкі і гастранамічнага задавальнення Oktoberfest. Распачаў музычны вечар гурт Trubetskoy.  Аматары гэтага гурта добра ведаюць іх творчасць, таму шмат з песень спявалася разам.</strong></p>

Усё жадаючыя пасля выступлення фатаграфаваліся з удзельнікамі гурта Pawa. А напрыканцы вечара сваёй творчасцю падзяліўся гурт N.R.M.

Таксама, акрамя канцэртаў, на ўсёй пляцоўцы працавалі зоны актыўнасці, праводзіліся конкурсы і спартыўныя мерапрыемствы. Асаблівую зацікаўленасць у конкурсах праяўлялі дзяўчаты.

Нагадаем, што ў межах фестываля арганізатарамі запланавана пяць канцэртаў вядучых гуртоў Беларусі.

2 кастрычніка выступяць BLUESVILLE STATION, «П’ЯНЫЯ ГОСЦІ», «КРАМА»; 3 кастрычніка — гурты «РОКАШ», PAPARA?, «ПАЛАЦ». І завершыцца фестываль 10 кастрычніка панк-музыкай з удзелам гуртоў «ТЛУШЧ», POMIDOR/OFF, DZIECIUKI.

https://www.traditionrolex.com/8