<p>Кампанія «Аліварыя» напярэдадні дня нараджэння аднаго з самых знакамітых кіраўнікоў Мінска, графа Чапскага, арганізуе фестываль еўрапейскага адпачынку A-fest — на адкрытым паветры Лошыцкага парку, з ежай, музыкай ды забавамі.<br />
 </p>

Пра гэта сёння паведамілі прадстаўнікі кампаніі на прэс-канферэнцыі ў лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе «Сядзібны дом».

«У XIX стагоддзі граф Чапскі быў мэрам Мінска і ператварыў яго ў сучасны еўрапейскі горад. У XXI стагоддзі «Аліварыя» працягвае яго ініцыятыву, — распавяла дырэктар па маркетынгу і развіцці бізнесу кампаніі «Аліварыя» Ганна Губкіна. — Фестывалі і святы на траве ў парку пад адкрытым небам — гэта сімвал Еўропы, частка жыцця гарадоў накшталт Лондана або Берліна, і тая культура, якая толькі прыходзіць у Мінск. 

Ала Мачалава, менеджар па карпаратыўнай камунікацыі «Аліварыі», упэўнена, што беларусы гатовыя да еўрапейскага фармату адпачынку. На тэрыторыі Лошыцкага парку будуць размешчаны зоны з рознымі гульнямі, фудкорт з дранікамі і бургерамі, канцэртная пляцоўка. Кампанія падзялілася, што падчас фестывалю будзе праходзіць конкурс барбераў і барадачоў. Галоўнымі музыкамі будуць гурт NAVI і J:МОRS, хэдлайнер фестывалю — папулярны ў Еўропе латвійскі бэнд Brainstorm.

Ала Мачалава, менеджар па карпаратыўнай камунікацыі «Аліварыі»

Фестываль адбудзецца 13 жніўня з 12:00 да 23:00. Уваход вольны (асобам да 18 год — у суправаджэнні дарослых).


/nn.by