Украінскія памежнікі не прапусцілі берасцейскага журналіста: здымкі ў памежнай зоне забаронены

23.03.2015 - Новости

Украінскія памежнікі не прапусцілі берасцейскага журналіста: здымкі ў памежнай зоне забаронены

Кіраўнік берасцейскай філіі БАЖ журналіст газеты «Берасцейскі кур'ер» Алег Супрунюк паехаў ва ўкраінскае Забалацце рабіць рэпартаж пра памежны гандаль. Але ягонае падарожжа скончылася на мяжы. Ва Украіну журналіста не пусцілі памежнікі.

«На вакзале ў Берасці я зрабіў некалькі здымкаў, а таксама ў самім цягніку ды падчас высадкі пасажыраў у Забалаці, калі людзі імкнуцца хутчэй прайсці пашпартны кантроль. Потым прайшоў кантроль і выйшаў за тэрыторыю памежнага пункту (у Забалаці гэта звычайная будка), каб зняць цягнік. У гэты момант падышоў украінскі памежнік. Ён цікавіўся нашто я здымаю, а пасля выклікаў начальніка змены. Прэтэнзіі тычыліся таго, што здымкі ў памежнай зоне забароненыя. Я прапанаваў разам праглядзець кадры, якія зрабіў, і калі там сапраўды нешта крыўднае і сакрэтнае, я гатовы іх выдаліць. Але начальнік змены ўзяў мой пашпарт і адвёў мяне ў службовае памяшканне. Пасля кансультацый сваім кіраўніцтвам ён абвесціў, што мне будзе адмоўлены ўезд ва Украіну за тое, што я парашыў заканадаўства», – распавядае журналіст Алег Супрунюк.

Памежнікі патлумачылі карэспандэнту, што забарона на ўезд датычыць толькі гэтай паездкі.

Belsat.eu

Рубрики: Граница Происшествия

Страны: Украина Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах