https://www.traditionrolex.com/8
<p>17 снежня ў 18.00  дзетак і дарослых запрашаюць у галерэю сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык.</p>

У праграме: калядная чытанка-забаўлянка. Кніга «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» пабачыла свет у серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.

Арганізатар  — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», партнёр – грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

Уваход вольны!

https://www.traditionrolex.com/8