Улады Гайнаўкі і Пружанаў ствараюць супольны турыстычны маршрут

21.11.2013 - Новости

Улады Гайнаўкі і Пружанаў ствараюць супольны турыстычны маршрут

Павятовае стараства ў Гайнаўцы разам з уладамі Пружанаў выступілі з супольнай ініцыятывай. Мясцовыя органы самакіравання прыдумалі ўвядзенне адмысловых аўтобусаў, якія вазілі б людзей да турыстычнага памежнага пераходу ў Белавежы-Перарове з абодвух бакоў мяжы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

З тэхнічнага боку перашкодаў няма, адзінай праблемай з’яўляецца адсутнасць малога памежнага руху паміж Польшчай і Беларуссю – адзначае гайнаўскі віцэ-стараста Андрэй Скепка. Турыстычныя рэйсы былі запланаваныя ўжо з кастрычніка, але ахвотных падарожнікаў не было. Тым не менш, у снежні мае адбыцца першая памежная экскурсія.

Андрэй Скепка:

- Калі беларускі бок да нас пазвоніць, у які дзень у нядзелю ў снежні яны прадставяць аўтобусы ў Пружанах, мы таксама свае арганізуем, зразумела за наш кошт. Спачатку праверым, ці будуць увогуле людзі ездзіць. Няхай прыязджаюць людзі з беларускага боку, сядаюць у наш аўтобус на мяжы, едуць у Гайнаўку, мы тым аўтобусам прыязджаем на граніцу, нашы людзі, якія маюць візы, напэўна, я таксама паеду, мы сядаем у іх аўтобус і едзем у Пружаны на экскурсію.

Каб турыстычныя аўтобусныя рэйсы маглі быць рэгулярнымі, мусіць быць уведзены малы памежны рух – падкрэслівае Андрэй Скепка. Планавалася, што турыстычны транспарт будзе арганізаваны ў выходныя на маршруце Пружаны-Шарашова-Перароў на беларускім боку мяжы і далей ад Белавежы да Гайнаўкі.

Ганна Мордань

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах