Улады памежных з Гомельскай вобласцю раёнаў Украіны абвяргаюць інфармацыю пра напады на беларусаў

18.03.2014 - Новости

Улады памежных з Гомельскай вобласцю раёнаў Украіны абвяргаюць інфармацыю пра напады на беларусаў

Улады памежных з Гомельскай вобласцю раёнаў Украіны абвяргаюць інфармацыю пра напады на беларусаў. Паводле намесніка старшыні Рэпкінскага раёна Андрэя Булды, у міліцэйскіх зводках не зафіксавана аніводнага выпадку нанясення шкоды грамадзянам Беларусі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

– Наша міліцыя працуе ў штатным рэжыме, абстаноўка нармальная, бяз ўсякіх праблем. Кожны ўчастковы працуе на сваім участку, ніякіх «бандэраўцаў» тут не ходзіць – у лясах усё спакойна. Леснікі садзяць лес. Зараз самая вялікая праблема, што паляць травы.

Начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю Рэпкінскай раённай управы Зінаіда Пінчук падкрэслівае, што супраць Украіны развязаная сапраўдная інфармацыйная вайна.

– Лічу, што няма зараз ніякай пагрозы. Кажуць – да нас нельга ехаць… Хіба можна не ехаць да брата ці сястры? Гэта інфармацыйная вайна – вайна без правіл, баі без правіл. Недастатковая інфармацыя прыводзіць да таго, што прырода не церпіць пустэчы – адразу знаходзіцца інфармацыя, якая камусьці выгадна. Я думаю, гэта выгадна камусьці, каб людзі баяліся адзін аднаго.

У Гомельскай вобласці распаўсюджаныя чуткі пра напады на беларускіх грамадзян з боку невядомых бандфармаванняў, якія нібыта адбіраюць у замежнікаў грошы на патрэбы майдану.

Рубрики: Безопасность

Страны: Беларусь Украина


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах