Уладзімір Пракапцоў: «Нават бюджэту краіны не хопіць, каб задаволіць усе нашы мастацкія патрэбы!»

24.01.2014 - Новости

Уладзімір Пракапцоў: «Нават бюджэту краіны не хопіць, каб задаволіць усе нашы мастацкія патрэбы!»

На днях интернет-гостиную Белтелерадиокомпании посетил директор Национального художественного музея Владимир Прокопцов. Каким должен быть главный художественный музей в XXI веке? Что такое музейный квартал? Для кого создаются интерактивные программы и будут ли организованы спортивные экспозиции во время хоккейного чемпионата. Ответы на эти и другие вопросы сообщает tvr.by.

Владимир Иванович, слышали, что у вас в музее готовится грандиозный проект «10 веков», посвященный всем историческим периодам развития Беларуси. Расскажите подробнее о выставке.

Николай Семенович, Несвиж

– Так, гэта ўнікальны праект. Упершыню ў гісторыі нашай краіны. Гэта сумесны праект з нашым партнёрам – Белгазпрамбанкам. Ён будзе доўжыцца амаль 4 месяцы, з 21 сакавіка. Творы будуць не толькі з нашага музея, з беларускіх музеяў, таксама будуць творы, узятыя на дэпазіт з іншых музеяў. Напрыклад, з Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі будзе прапанавана работа Міхаіла Савіцкага «Партызанская мадонна», якую, відаць, ніхто так і не бачыў. Таксама будуць рэчы з храмаў – праваслаўных, каталіцкіх. Гэта будзе вельмі грандыёзны праект і вельмі складаны для нас і для нашых партнёраў, але, разам з тым, у юбілейны год гэта будзе знакавы праект. Гэта будзе вельмі добры падарунак наведвальнікам і не толькі жыхарам, але і замежным турыстам, якія прыедуць да нас на Чэмпіянат свету па хакеі.

***

Можно ли посетить ваши реставрационные мастерские студентам университета культуры, обучающимся по специальности реставрация? Как и с кем об этом можно договариваться? Спасибо за ответ.

Анна, Минск

– Я лічу, што не проста можна, а патрэбна прыйсці да нас, таму што да нас прыходзяць студэнты – будучыя рэстаўратары з Акадэміі мастацтваў. Калі ласка, звяртайцеся да нас, і мы зможам у любы час не толькі паказаць, але і правесці адпаведную практыку менавіта на тых творах, якія рэстаўрыруюць працаўнікі нашага музея.

***

Какие новые приобретения сделает Национальный художественный музей страны и на какие средства?

Инга, Не указано

– Нашы калекцыі папаўняюцца, па-першае, за кошт дароў, якія нам робяць нашы мастакі, а таксама нашы спонсары і партнёры. Напрыклад, Белгазпрамбанк падарыў нам дзве графічныя работы Марка Шагала. У юбілейны год, вядома, будуць падарункі самыя розныя. Па лініі дзяржаўнага заказу, па лініі Міністэрства культуры мы робім закупкі твораў нашых беларускіх мастакоў. Хочам набыць і слуцкі пояс, і іншыя творы мастацтва. Тыя ж творы Фердынанда Рушчыца. Маем, на жаль, толькі адно палатно «Каля касцёла». Планаў у нас вельмі шмат. Нават бюджэту краіны не хопіць, каб нашы патрэбы задаволіць.

***

Почему музей территориально захватывает целые улицы и кварталы Минска? Как решается вопрос с выселением жильцов? Оправданы ли такие траты для государства?

Анна Сергеевна, Минск

– Вядома, вельмі цяжка з цэнтра горада адсяліць жыхароў: кватэры тут вельмі дарагія. Пытанне адсялення самае складанае. Пры падтрымцы Прэзідэнта нам перададзена ўжо два адміністрацыйных будынкі: інтэрнат БДУ па вуліцы К.Маркса, 24 і будынак праектнага інстытута на Леніна, 22. Навошта гэта рабіць? У сувязі з тым, што наш музей – нацыянальны музей, візітоўка нашай краіны, і сёння нам катастрафічна не хапае плошчаў, інфраструктуры. Калі ў музея ёсць цэлы квартал, то можна не толькі паглядзець творы, а і адпачыць, у кафэ кубак кавы выпіць, набыць сувенірную прадукцыю і г. д. Таму мы, вядома, пашыраемся за кошт прылеглых будынкаў. Я думаю, што з вырашэннем гэтага пытання мы здолеем вырашыць і самае галоўнае пытанне – выхаванне нашага маладога пакалення, развіццё нацыянальнай духоўнай ідэі, якая закладваецца ў тым ліку і праз музеі, праз установы культуры.

***

Можете ли на глаз отличить подделку картины от оригинала? Проводятся ли в нашем музее лабораторные тесты оригинальности картин, возможно, какими-то химическими реагентами?

Антон, не указано

– Адносна тых карцін, якія ў нас ёсць, нашы рэстаўратары, нашы спецыялісты могуць сказаць, падзелка гэта ці не. Што тычыцца іншых мастацкіх твораў, праводзяць аналіз, той гэта мастак ці іншы. Сёння такія падробкі робяцца класныя, што акрамя спецыялістаў на першы погляд ніхто не можа адрозніць іх ад арыгіналаў. Ужо існуе столькі Айвазоўскіх, колькі карцін ён і не намаляваў за ўсё жыццё . На арт-рынку з'яўляюцца падробкі, у тым ліку і ў нашых суседзяў. Былі скандалы, яны, відаць, і надалей будуць, але спецыялісты гэта ўсё могуць прафесійна адрозніць. Праводзяць экспертызы, у тым ліку і на аснове хімічных аналізаў. Бярэцца і холст, і фарба тых гадоў ці таго веку. Сёння ёсць такая тэхніка, якая дапамагае адрозніць арыгінал ад падробкі.

***

Зайдя на сайт музея, с удивлением обнаружила большое количество интерактивных проектов, которые вы предлагаете. Пользуются ли они популярностью. Что еще в планах? Успехов.

Светлана, Минск

– «Планов у нас громадье». Не хапае нават рук і часу ў супрацоўнікаў. Сёння зусім іншыя рытмы жыцця, новыя падыходы, у тым ліку і ў музейнай справе. Музеі, і Нацыянальны ў прыватнасці, выходзяць за свае сцены ў гарадское асяроддзе. Зараз праз інтэрнэт можна паглядзець і выставы, і творы і г. д. – зусім іншыя тэхнічныя магчымасці, але акадэмічную экскурсію ніхто не адмяняў і не адменіць, відаць, якія б прасунутыя мабільныя тэлефоны з рознымі прыстаўкамі ні былі. Я лічу, што вачэй жывога экскурсавода, яго тэмпераменту, яго ведаў не заменіць ніякі аўдыёгід. Хаця ад гэтага мы таксама не адмаўляемся, гэта новыя тэхналогіі, у тым ліку і музейныя. Мы ўсё гэта выкарыстоўваем, у нас распрацавана шмат розных праграм, акрамя экскурсій. Праграмы павінны быць інтэрактыўныя, праграмы павінны быць цікавыя школьнікам, студэнтам, людзям дарослым. Мы менавіта гэта і робім. Я лічу, кожны чалавек, які зойдзе ў любы музей, у тым ліку і ў Нацыянальны, павінен вынесці для сябе нешта новае. А для гэтага трэба працаваць, трэба нешта прыдумваць, не стаяць на месцы. Трэба вучыцца самім у нашых калег, у тым ліку і за мяжою. Тое, што было ўчора, сёння ўжо не актуальна.

***

Ждете ли подарков к юбилею музея и какой особенно порадует вас?

Александра, не указано

– У тым і інтрыга падарункаў – не ведаеш, што падораць. Але мы ўсім намякаем: рыхтуйце падарункі, самыя розныя. Дарэчы, мы правядзём з мастакамі шэраг выстаў і будзем звяртацца да іх з просьбай, каб пасля экспазіцыі свае творы дарылі Нацыянальнаму мастацкаму музею. Дарэчы, хачу сказаць, што Мікалай і Марыя Савёнкі будуць рабіць персанальную выставу і амаль усе творы падораць нашаму музею. Раскрываю інтрыгу. Гэта дастойны прыклад. Самыя лепшыя творы мастака павінны знаходзіцца ў нацыянальных музеях, на сваёй радзіме! Таму што пройдзе час, а прац у музеях няма, і тады нібыта і мастака няма. Звяртаюся да ўсіх: «Не шкадуйце сваіх твораў!»

***

Что готовите для спортсменов и гостей столицы на время проведения Чемпионата мира по хоккею? Или это уж точно не ваш контингент?

Макар, не указано

– Гэта наш кантынгент. Чакаем усіх. Беларускімі мастакамі напісаны вельмі добрыя творы на тэму спорту, з якіх у нас запланавана выстава пад назвай «О спорт, ты – мир!». Мая задума, каб падчас чэмпіянату музей працаваў не з 11.00 да 19.00, а недзе да 12 ночы, а можа, нават і да раніцы. Будзем працаваць у дзве змены, каб у турыстаў і фанатаў, якія прыедуць у Мінск, было больш часу для наведвання музея. Упэўнены, што праз пару гадзін у нашых залах яны будуць мець уяўленне, што такое Беларусь. Што яна не толькі спартыўная, але і культурная краіна. І мы ганарымся не толькі поспехамі нашых спартсменаў, але і дасягненнямі нашай нацыянальнай культуры і мастацтва. Сёння нашы мастакі, наша беларуская школа выяўленчага мастацтва на высокім узроўні, таму мы павінны паказаць турыстам тыя духоўныя і культурныя скарбы, якімі багатыя. Гэтым трэба ганарыцца і як мага часцей у розных праектах даносіць да нашых замежных гасцей. Таму што многія думаюць, што Шагал – гэта ўся Беларусь. Дарэчы, у творчасці беларускіх мастакоў тэма спорту вельмі добра зроблена.

***

Работают ли при музеи детские художественные школы, студии?

Ирина, не указано

– Да, у нас ўжо больш за 20 гадоў працуе школа «У госці да Цюбіка». Гэта такая форма работы з малымі дзеткамі. Нашы супрацоўнікі чытаюць ім лекцыі, дзеці працуюць з фарбамі, малююць копіі, і гэта ім вельмі падабаецца. Праблема адна: у нас не дастае плошчаў. Калі дзеці ляжаць на паркеце ў зале і малююць, глядзець на іх прыемна, але ісці і пераступаць праз іх – не зусім. У нас у адным з будынкаў запланавана нават студыя для дзяцей са сваёй невялічкай залай, дзе можна не толькі маляваць, але і канцэрты праводзіць, рэпетыцыі. За час існавання праз школу прайшло ўжо два пакаленні. Тыя, хто пачынаў у ёй, цяпер водзяць сюды свіх малых. Магчыма, хтосьці і стане мастаком, але ў большасці яны проста будуць адукаванымі людзьмі, будуць ведаць музеі, мастакоў, стылі і жанры мастацтва. Гэта вельмі важна.

***

Какие новые проекты и выставки запланированы в юбилейном году?

Марианна, Заславль

– Выстаў шмат. Не хапае плошчаў. Прыйдецца здымаць сталыя экспазіцыі, я пра гэта ўжо казаў. У хуткім часе адкрываецца выстава да 100-годдзя Паўла Васільевіча Масленнікава, потым выстава Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча, народнага мастака, графіка, які, на жаль, не так даўно пайшоў з жыцця. Будзе выстава пейзажыста Івана Дмухайлы, выстава да 75-годдзя Васіля Пятровіча Шаранговіча. Таксама будуць калектыўныя выставы, прысвечаныя нашым юбілярам – іх у нас каля 60. Яны аб'яднаюць і скульптуру, і жывапіс, і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Рыхтуем выставу «10 стагоддзяў культуры Беларусі», плануецца выстава Эрмітажа «Японская графіка XVIII–XIX стст.». Ёсць праект з польскімі, украінскімі, літоўскімі музеямі. А яшчэ мару зрабіць выставу Фердынанда Рушчыца і выдаць пра яго кніжачку з серыі «Славутыя мастакі Беларусі», якую мы заснавалі. Выданне ўнікальнае, лічу, мы адкрываем новыя імёны і ўшаноўваем мастакоў, што ўнеслі вельмі важкі ўклад у развіццё нашага нацыянальнага мастацтва.

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах