В аквапарке «Лебяжий» заменят тюбинги для горки, где получили травмы двое посетителей

01.06.2014 - Новости

В аквапарке «Лебяжий» заменят тюбинги для горки, где получили травмы двое посетителей

В минском аквапарке «Лебяжий» заменят тюбинги для горки, во время катания на которой получили травмы двое посетителей. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в пресс-службе комплекса.

«После того как два посетителя аквапарка получили переломы, в комплексе была проведена проверка под руководством Госпромнадзора. Конструкции горки также еще раз изучили специалисты немецкой компании, которая является поставщиком оборудования. По итогам проверки недостатков в конструкциях не выявлено. Вместе с тем администрация развлекательного комплекса приняла решение заменить тюбинги для горки «Раттлер» на более глубокие и с более массивными поручнями по бокам», – рассказали в пресс-службе.

В службе по связям с общественностью отметили, что все тринадцать горок аквапарка утром каждого дня проверяются специалистами немецкой обслуживающей компании, а все посетители комплекса, прежде чем скатиться с горки, получают консультацию инструктора. Ежедневно в закрытой зоне аквапарка работают 24 инструктора и дежурят не менее трех медиков.

По словам специалистов, чтобы избежать травм, людям необходимо соблюдать элементарные правила поведения во время отдыха на водных аттракционах. «Аквапарк «Лебяжий» – первый в стране, и, наверное, должно пройти какое-то время, чтобы люди привыкли правильно себя вести на водных аттракционах, не бегать и не экспериментировать», – отметили в пресс-службе. Персонал аквапарка всегда готов ответить на все интересующие посетителей вопросы и помочь сделать так, чтобы отдых прошел без каких-то неприятных моментов. Что касается двух пострадавших на водных аттракционах, которые, к слову, не предъявили к аквапарку никаких претензий, то администрация развлекательного комплекса поддерживает с ними связь.

Аквапарк «Лебяжий», который считается одним из крупнейших в странах СНГ и пятым по величине в Европе, открылся для посетителей 11 мая 2014 года. За это время на водных аттракционах покатались более 13 тыс. человек.

*****

Гісторыі наведвальнікаў мінскага аквапарка: пералом ключыцы і пазванка

Людзі, якія атрымалі сур’ёзныя траўмы ў аквапарку, расказваюць Еўрарадыё акалічнасці здарэнняў.

Гісторыі пацярпелых у новым мінскім аквапарку вельмі падобныя. Адбыліся яны на адным і тым жа атракцыёне. Маладых людзей раскачвала і выкідвала з цюбінга ў сярэдзіне трубы.

«Нас выкінула ў сярэдзіне трубы. Мы зноў селі, паехалі далей. Унізе там ёсць вялікая труба. Па баках з яе ідзе вада. Як я зразумеў, бакавая вада павінна тармазіць, каб чалавек спакойна даехаў да выхаду. Але нас пачало раскачваць, і да выхаду нас так раскачала ўлева-ўправа, што занесла на столь і мы зваліліся ўніз. Далей я слаба памятаю», – распавядае Віталь, які ў новым мінскім аквапарку траўмаваў пазваночнік.

Усё адбылося вельмі хутка. Віталь зваліўся на спіну, а яго сябар Сяргей на цюбінг.

«Я на плот упаў, а Віталь склаўся папалам, – расказвае Сяргей. – Ён стаў трэсціся, я яго выцягнуў. Мне самому страшна. Яго трасе, я яго цягну, сам захлёбваюся. Хлопец і дзяўчына, якія там працуюць, глядзяць на нас і сядзяць. Толькі калі я сказаў: дапамажыце, яны пачалі пытацца, што здарылася. Выклікалі медсястру. Яна хацела яго падняць. Я кажу: няхай спачатку паварушыць рукамі і нагамі. Потым мы яго павялі ў медпункт, прыклалі лёд, бо медыкаментаў там мала».

«Гэта праўда. Усе медыкаменты парка ўмяшчаюцца ў адну скрыню», – кажа яшчэ адна пацярпелая, Наталля, якая зламала ключыцу.

«Мы паехалі, і нас адразу пачало заносіць. Літаральна на трэцім павароце мы перакуліліся. Я думаю, што першапачаткова мы ўехалі не пад тым вуглом. Аквапарк – траўманебяспечнае месца, і можа здарыцца рознае. Але далей ужо недапрацоўка персаналу: за намі пусцілі наступных людзей, пакуль мы знаходзіліся ў трубе. А мы без цюбінга ішлі пешшу. Спачатку нас доўга несла па трубе (без цюбінга), мы неяк даехалі, затармазілі. У мяне моцна балела плячо. Хлопец пачаў грукаць па трубе. Мы акурат былі перад вялікай трубой, пачалі заходзіць у яе пешшу і пачулі, што едуць наступныя людзі».

Цюбінг выйшаў з трубы, але без людзей. Таму запалілася зялёнае святло і інструктар наверсе запусціў наступных, якія збілі Наталлю разам з сябрам з ног. Чалавек, які сочыць за трубой унізе, збіраў цюбінгі і нічога не заўважыў.

«У мяне не было жадання прад'яўляць прэтэнзіі. Бо мне сказалі, што будуць выпраўляць памылкі. Але потым я прачытала, што была праверка, і апынулася, што мы каталіся тры разы, на чацвёрты пайшлі яшчэ раз, бо захацелася вастрыні, не трымаліся інструкцый. А малады чалавек унізе збіраў цюбінгі па інструкцыі, дзяўчына запусціла наступных, калі загарэлася святло, таксама па інструкцыі. Тады ў мяне прэтэнзіі да інструкцый, іх трэба дапрацоўваць».

У бальніцы хуткай дапамогі ў Наталлі дыягнаставалі пералом ключыцы са змяшчэннем. Віталь атрымаў кампрэсійны пералом 12-га пазванка. Па словах хлопца і яго сябра Сяргея, хуткая ехала каля 30–40 хвілін.

«Мы  не ведалі, што былі ранейшыя інцыдэнты, а потым нам у лякарні хуткай дапамогі сказалі, што да нас дзяўчына зламала ключыцу і яшчэ мужчына поўненькі, не разлічылі яго вагу, і ён выбіў пятку. А ў медпункце, калі нас даглядалі, медсястра сказала, што раней нічога не было», – кажа Сяргей.

Віталь пакуль будзе лячыцца. З аквапарка на наступны дзень яму тэлефанавала медсястра, цікавілася дыягназам і прасіла напісаць паперу, што прэтэнзій да персаналу не мае. Потым нехта з адміністрацыі прасіў, каб трымаў у курсе справы.

«Я да супрацоўнікаў не маю прэтэнзій, а да аквапарка маю. Буду у суд падаваць, але пазней. Пакуль урач сказаў, каб я месяц толькі ляжаў, есці трэба лежачы, тады костка зрасцецца».

За тры тыдні пасля адкрыцця ў мінскім аквапарку – як мінімум дзве траўмы. Прычым два пераломы. На форумах пачалі адгукацца людзі, якіх таксама перакульвала, але ім пашанцавала больш.

А ці ёсць здарэнні ў аквапарках нашых суседзяў?

У аквапарку латвійскай Юрмалы пра здарэнні распавядаюць з неахвотай.

«У нас бываюць траўмы. Але якія канкрэтна, я не маю паўнамоцтваў распавядаць, – кажа начальнік службы бяспекі. – Сур'ёзныя траўмы бываюць, але не так часта. Але і на вуліцы людзі таксама падаюць. Трэба глядзець, каб выконваліся правілы атракцыёна. Ёсць абмежаванні вагі, росту, цяжкія людзі занадта імкліва набіраюць хуткасць. Інструктар на старце мусіць распавядаць, як сядзець».

У аквапарку літоўскага горада Друскенікі чулі пра здарэнні ў Мінску. Тут распавядаюць, што і ў іх былі два сур'ёзныя здарэнні.

«Рознае і ў нас бывае. Але ў нас даюць магчымасць наступны раз наведаць аквапарк бясплатна, аплачваюць лячэнне. Я не працую ад самага адкрыцця, але пакуль за 8 гадоў было толькі два няшчасных выпадкі».

 

Рубрики: Безопасность Инфраструктура

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах