https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава адбываецца ў рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску.</p>

Удзельнікі групы заяўляюць пра сваё расчараванне ў сучасным мастацтве, якое дэманструе «адточанасць мовы і поўную адсутнасць змястоўнасці». Найлепшыя выставачныя залы свету, музеі і галерэі прасоўваюць такое мастацтва, павышаючы яго статус і рэйтынгі. Так ці інакш, на думку мастакоў, яму месца на сметніку або ў прыбіральні.

Наступны свой праект група рэалізуе ў туалетах. У дадзеным выпадку хуліганскія выхадкі, уласцівыя «Беларускаму клімату», ператвараюцца ў мастацкі акт. Злучаючы PR-стратэгіі і артыстычныя тактыкі, «Беларускі клімат» заяўляе: не месца вызначае статус аб’екта як твора мастацтва, але сам аб’ект — яго «творчая патэнцыяльнасць». Гэтай акцыяй мастакі групы праяўляюць дэвальвацыю самой магчымасці рабіць мастацтва па-іншаму, адкрытую Дзюшанам і яго паслядоўнікамі-неададаістамі.

Сёння сусветны арт-рынак практычна цалкам экспрапрыяваў гэтую альтэрнатыву: штамп і цытаванне цытавання ператварыліся ў неад’емны і запатрабаваны фармальны прыём мастака. Так, дэкларацыі і маніфесты, заклікі і заявы ператвараюцца ў рэкламныя слоганы, пасрэдныя артэфакты — у фетышы. Зноў актуалізуецца пытанне інтэрпрэтацыі паняцця «твора мастацтва». Сёння твор — гэта прадукт паспяховай маркетынгавай палітыкі, сакралізаванага імя альбо «канцэнтрацыя псіхічнай энергіі», дзе абалонка, прадметная сутнасць не першарадная.

Дзе: Галерэя Ў
Уваход: свабодны
https://www.traditionrolex.com/8