https://www.traditionrolex.com/8
<p>22 лютага (панядзелак)  паэтка Таня Скарынкіна прэзентуе кнігу прозы «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі».</p>

Крыху пра аўтара. Таня Скарынкіна нарадзілася ў 1969 годзе ў горадзе Смаргоні. Выпускніца Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Працавала ілюстратарам дзіцячых кніг, паштальёнам, журналістам, калумністам. Друкавалася ў айчынных папяровых выданнях «Зорька», «Першацвет», «Няміга літаратурная», «Маладосць», «Народная воля», «Мінская школа», Arche, у маскоўскім «Воздухе», у часопісах «Крещатик» (Германія), «Лава» (Украіна), «Аналогон» (Чэхія), «Сибирские огни» (Расія), у сеткавых выданнях «Полутона», TextOnly, «Двоеточие», Лиterraтура і інш. Вершаваныя зборнікі: «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Мінск, «Кнігазбор», 2013) і «Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, «Айлурос», 2014). Вершы перакладаліся на іўрыт, польскую, чэшскую, італьянскую і англійскую мовы. Сябра ПЭН-цэнтра.

Дзе: Кнігарня ЛогвінаЎ,  г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а

Пачатак у 19.00

https://www.traditionrolex.com/8