Вядомы беларускі літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг Сяргей Харэўскі запрашае ўсіх ахвотных у навуковае падарожжа пад назвай «Трэцяя сцежачка»

15.05.2014 - Новости

Вядомы беларускі літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг Сяргей Харэўскі запрашае ўсіх ахвотных у навуковае падарожжа пад назвай «Трэцяя сцежачка»

Вядомы беларускі літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг Сяргей Харэўскі запрашае ўсіх ахвотных у навуковае падарожжа пад назвай «Трэцяя сцежачка», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Вандроўка ладзіцца «Лятычым універсітэтам», і гэтым разам вандроўнікі накіруюцца на Шчучыншчыну, кажа Сяргей Харэўскі:

– Мы выпраўляліся ўжо багата куды – і на Мазыршчыну, і на Піншчыну, і на Аршаншчыну. Гэтым разам наша падарожжа будзе пралягаць на Шчучыншчыну – край паміж Ліпічанскай і Катранскай пушчамі, край, які славуты сваімі шматлікімі помнікамі архітэктуры, а таксама выбітнымі постацямі.

Падобныя вандроўкі можна назваць выязнымі лекцыямі, падчас якіх даследчыкі гісторыі і архітэктуры распавядаюць пра архітэктурныя помнікі, славутых людзей і падзеі, звязаныя з канкрэтнай мясцінай. Гэтым разам 17 траўня вандроўнікі на турыстычным аўтобусе праедуць па маршруце Мінск – Ліда – Маламажэйкава – Ішчална – Шчучын – Мінск.

Даведкі і запіс па нумары тэлефона: (+375 29) 180-28-38, Святлана.

Васіль Кроква

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах