Вёска з адзiным жыхаром рыхтуецца да свята «Я родам са Стойлаў»

13.05.2014 - Новости

Вёска з адзiным жыхаром рыхтуецца да свята «Я родам са Стойлаў»

Усё менш дзён застаецца да свята «Я родам са Стойлаў», прызначанага на 24 мая. Пушчанская вёсачка з адным-адзінюткім жыхаром прыхарошваецца перад урачыстасцю. На ўездзе гасцей сустрэне пяцімятровы дубовы крыж. Ён  з’яўляецца аўтарскай работай разьбяроў з Кобрыншчыны – народнага майстра РБ  Уладзіміра Чыквіна і Вячаслава Дароцькі.  Сакральны сімвал паўстаў якраз у дзень нараджэння вышэйпамянёнага адзінага стойлаўца – Мікалая Тарасюка, якому 8 мая споўнілася 82 гады, паведамляе «Вечерний Брест».

Створана гісторыка-этнаграфічная карта Стойлаў. На адным яе баку – пададзеная ў мастацкім ключы планіроўка населенага пункта сярэдзіны мінулага стагоддзя (мастацкае рашэнне Марыі Радзько). На адваротным баку – фотаздымкі вяскоўцаў. Нанесеная на трывалы матэрыял, карта зойме месца побач з паклонным крыжам і стане сапраўднай візітоўкай вёскі. Арганізатары свята заручыліся згодай шэрага аўтэнтычных калектываў на ўдзел у канцэрце пад адкрытым небам. Сярод іх – гурты «Рада» і «Старое сяло» з Мінска, «Жэмэрва» з Падляшша (Польшча), знакамітыя «Хмелеўскія валацугі» з Жабінкаўскага раёна і гурт «Бабіна лета» з Пружаншчыны.

Не застаўся ў баку ад перадсвяточных клопатаў і славуты разьбяр Мікалай Тарасюк. Ля ўласнай сядзібы ён таксама ўсталяваў паклонны крыж, выкананы ў характэрнай для майстра манеры.

Вышэйзгаданыя мерапрыемствы праходзяць у рамках праекта «Вясковы рэнесанс». Яго рэалізуе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама пры фінансавай падтрымцы беларускага прадстаўніцтва «Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў».

  Людміла Бунеева

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах