Выстаўка «Іосіф Гашкевіч: дыпламат, вучоны-арыенталіст» адкрыецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі Санкт-Пецярбурга

04.06.2014 - Новости

Выстаўка «Іосіф Гашкевіч: дыпламат, вучоны-арыенталіст» адкрыецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі Санкт-Пецярбурга

19 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі Санкт-Пецярбурга (выставачныя залы Асабняка Румянцава, Англійская набярэжная, 44) адкрываецца выстаўка «Іосіф Гашкевіч: дыпламат, вучоны-арыенталіст», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння ўраджэнца Беларусі, чые жыццё і дзейнасць звязаны таксама з Расіяй і Японіяй, паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка, якая з поспехам прайшла ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, знаёміць культурную грамадскасць Санкт-Пецярбурга, горада, у якім І. А. Гашкевіч скончыў Духоўную акадэмію і служыў у Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі, з асноўнымі этапамі яго жыцця, службаю ў якасці першага расійскага консула ў Японіі, стварэннем першага японска-рускага слоўніка.

У міжнародным выставачным праекце прымаюць удзел Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь, Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей гісторыі фатаграфіі імя Валерыя Рзевускі, Архіў знешняй палітыкі Расійскай імперыі, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Праект ажыццёўлены пры фінансавай падтрымцы кампаніі Japan Tobacco International у Рэспубліцы Беларусь.

Беларускія музеі прадстаўлены на выстаўцы ў Санкт-Пецярбургу калекцыямі старадрукаў, творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Японіі, прадметамі сакральнага характару, якія ілюструюць атмасферу, у якой працякала жыццё І. А. Гашкевіча. У прыватнасці, са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу будуць паказаны прадметы з калекцыі традыцыйнага беларускага нацыянальнага касцюма, малюнкі даследчыка-этнографа М. Ф. Раманюка. Суправаджае праект выстаўка са збору кракаўскага Музея гісторыі фатаграфіі імя Валерыя Рзевускі, якая знаёміць з японскімі рэаліямі пачатку ХХ ст.

Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга далучаецца да праекта паказам калекцый арыгінальнай графікі, кніжных выданняў, твораў скульптуры, японскага фарфору канца XVIII – пачатку XIX ст.

Страны: Россия


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах