Выстава «Драўляная архітэктура Гародні»

31.08.2014 - Новости

Выстава «Драўляная архітэктура Гародні»

Драўляную архітэктуру Гародні прадставілі ў малюнках ў дворыку гарадзенскай арт-галерэі «Крыга» на выставе «Драўляная архітэктура Гародні». Гэтыя будынкі гарадзенцы могуць пабачыць ў Новым Свеце, Занёманскім фарштаце і ў так званай Рабочай Калоніі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пра акцыю распавядае адзін з яе арганізатараў, прадстаўнік ініцыятывы «Варштат ідэй» Тацяна Касатая:

– Праект «Драўляная спадчына Гародні» мае на мэце звярнуць увагу на тыя будынкі, якія былі ўзведзеныя 100 і болей гадоў таму назад у нашым горадзе. Гэта будынкі, якія маюць унікальную разьбу па дрэве. Трэба звярнуць увагу не толькі грамадства, а і дзяржавы  на тое, што іх трэба ахоўваць, да іх трэба ставіцца вельмі беражліва. Трэба нагадаць, што ў Заходняй Еўропе такія будынкі выкарыстоўваюцца пад мастацкія галерэі, сувенірныя крамы, музеі – гэта вельмі добрая перспектыва для культурнага развіцця горада.

Для прысутных таксама праводзіўся конкурс і віктарына, на якой можна было атрымаць прызы і падарункі. Праект ладзіцца ініцыятывай «Варштат ідэй» сумесна з сайтам Harodnia.com.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах