Выстава "Мутуалістычныя стасункі"

12.08.2014 - Новости

Выстава "Мутуалістычныя стасункі"

Узаемнасць і суіснаванне прыроды і мастака ляглі ў аснову трэцяга агра-культурнага фэсту, паведамляе Greenbelarus.

Традыцыйна, ужо трэці год запар, у апошні месяц лета Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, ГА “Экадом” і ўстанова “Агра-Эка-Культура” ладзяць агра-культурны фэст і выставу, прысвечаную праблемам экалогіі.

Сёлета пад навуковай назвай праекта хаваецца зварот мастакоў да самых непрыкметных з’яваў прыроды, паглыбленне ў гарманічны стан ды пошук самога сябе, як часткі агульнай эка-сістэмы. Мутуалізм (англ. Mutual -- узаемны) -0- шырока распаўсюджаная форма ўзаемакарыснага суіснавання. Арганізм, які ўступае ў мутуалістычныя адносіны, атрымлівае пэўныя перавагі. Менавіта ў кантэксце партнёрскіх зносінаў мастакі разглядаюць праблему дэзінфармаванасці чалавека ў пытаннях асяроддзя, экалогіі і наступстваў прывычнага сучаснаму чалавеку ладу жыцця.

Удзельнікамі выставы сталі восем беларускіх мастакоў: Вольга Сазыкіна, Ігар Корзун, Аляксандра Корзун, Анро, Дар’я Заічанка, Валянцін Борзды, Вікторыя Шчарбакова, Bazinato, а таксама Мамука Джапарыдзэ з Грузіі.

Падчас адкрыцця выставы наведвальнікам будзе прапанаваны перфоманс "Драм-н-Пікс, Піксельтранс і Экспрессіанісцкі мінімалізм на субпіксільным узроуні" Максіма Тымінько і гурта "Кароль пчол": гітара -- Сяргей Пукст, бас-гітара -- Дзьмітры Лось, барабаны -- Максім Тымінько.

Праект завершыцца лекцыямі аб эка-арце ды экалогіі, экскурсіяй па выставе і агра-культурным фэстам-2014, які згуртуе мастакоў, фермераў, эколагаў і гасцей фестываля у цікавай праграме.

Уваход вольны

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах