Выстава беларускага стрыт-артыста ў Варшаве

29.10.2014 - Новости

Выстава беларускага стрыт-артыста ў Варшаве

У Bаршаве можна пабачыць выставу ананімнага беларускага стрыт-артыста Дзімы Dream. Гэта першая выстава ў Беларускім доме, на якой адсутнічаў сам аўтар праекта. На жаль, з прычыны праблем з уладай ён вымушаны скрываць сваю асобу.

Спецыяльна для Радыё Рацыя аўтар распавёў, што яго натхняе і як яму ўдаецца незаўважна пакідаць сваю творчасць на беларускіх вуліцах:

- Тое, што мяне акаляе, што я бачу, і з’яўляецца матэрыялам для творчасці. Гэта можа быць і беларускі горад, і падзеі, якія адбываюцца, ці нават тое, што я магу пачуць па тэлевізары ці радыё. Гэта і ёсць натхненне. Большасць прац выканана ўночы або ў адмысловай форме, бо людзі могуць не зразумець, падумаюць, што рабочы нешта робіць – вось такая маскіроўка.

Выставу працаў беларускага стрыт-артыста можна паглядзець у Беларускім доме ў Варшаве.

Кася Бергель

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах