Выставу ў Гарадзенскім Новым замку прысвяцілі 70-годдзю вобласці (+ фота)

17.09.2014 - Новости

Выставу ў Гарадзенскім Новым замку прысвяцілі 70-годдзю вобласці (+ фота)

Адразу на ўваходзе наведвальнікаў сустракаюць плакаты і прадметы той эпохі – эпохі аднаўлення савецкай улады  пасля сканчэння Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пра выставу распавядае адзін з яе стваральнікаў Яўген Махнач:

Паспрабавалі аднавіць тую эпоху. Гэтую выставу было б цікава паглядзець і старым людзям, успомніць тыя часы. Яны маглі б прыйсці, напрыклад,  са сваімі ўнукамі і паказаць ім, як жылі іх бацькі, дзядулі і бабулі. На выставе можна ўбачыць вітрыны, якія прысвечаны адраджэнню гаспадаркі на гарадзенскіх землях пасля вайны. У 1944 годзе была ўтворана Гарадзенская вобласць, пачала аднаўляцца гаспадарка, узнікаюць новыя фабрыкі і заводы, аднаўляюць працу старыя.

На думку наведвальнікаў выставы, яна невыпадкова знаходзіцца ў Новым замку. Менавіта тут пасля вайны знаходзіўся абкам партыі – усё кіраўніцтва Гарадзенскай вобласці. І да гэтага часу пра гэта нагадвае савецкі герб над уваходам і чырвоная зорка на шпілі замка.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах