Хамства, прастытуткі і бруд: гісторыі ад гасцей мінскіх гатэляў

05.02.2014 - Новости

Хамства, прастытуткі і бруд: гісторыі ад гасцей мінскіх гатэляў

Рэзкай крытыкі няма толькі ў адрас нешматлікіх хостэлаў, але яны падаюцца замежнікам дарагімі, паведамляе Euroradio.

Пабудаваць да Чэмпіянату свету па хакеі ўсе запланаваныя новыя гатэлі Мінск не паспявае – давядзецца задаволіцца старымі. На сайце booking.com мноства водгукаў пра іх. Збольшага стандартныя: «прыехалі, засяліліся, выехалі, усё было нармальна». Але трапляюцца і цікавейшыя.

«Краўн плаза», 5 зорачак, сярэдняя ацэнка на booking.com 7,8

Дзмітрый з Масквы жыў тут з дзецьмі, быў уражаны.

«Недапалак ля ліфта ляжаў два дні. У гатэлі знаходзіцца казіно. Пракураны хол, дамы несур'ёзных паводзінаў на канапах. Уначы ў калідорах крыкі і п'яны чад… Жэсць, карацей».

«Прэзідэнт-Гатэль», 5 зорачак, сярэдняя ацэнка 8,7

Іна з Калінінграда сутыкнулася тут з невялікай катастрофай: спачатку ў яе нумары не працавала бідэ, а потым задыміўся фен. Абышлося без ахвяр.

«У першы ж вечар заезду не працавала бідэ, у якім лілася жоўтага колеру тэхнічная вада, не працаваў зліўны механізм. Падушкі настолькі набітыя, што галаву даводзілася ноччу пастаянна перакладаць ў пошуках больш-менш зручнага стану. Шмат у якіх гатэлях прапануюць падушкі больш і менш плоскія, тут жа ніякага выбару... На наступны дзень раніцай задыміў фен пры першым жа ўключэнні».

Пары турыстаў з Бельгіі пашанцавала ў «Прэзідэнт-Гатэлі» больш, і ён ім нават спадабаўся. Нягледзячы на тое, што бялізну бедным еўрапейцам так і не памянялі.

«Выдатны стылізаваны інтэр'ер. Рэальна ўяўляеш сябе ў прэзідэнцкім люксе… Бялізну не памянялі нават пры відавочных забруджваннях».

«Юбілейны», 3 зоркі, сярэдняя ацэнка 7,4

Тут адпачываў масквіч Дзмітрый з жонкай і малымі дзецьмі. Быў вельмі раззлаваны.

«Жудасны хамскі пракураны савок. Нягледзячы на тое, што мы былі з 3 дзецьмі і па сваёй прыродзе мы вельмі станоўчыя, нам хамілі ўсе: ад рэсэпшэна і рэстарана да пакаёўкі на 6 паверсе. Увесь персанал быў «забіты горам», ніхто не ўсміхаўся (нават нашай малой), не вітаў, апускаў вочы пры сустрэчы... Як шкада іх усіх — сумная карціна. Банкаўскія карты не прымалі, узялі расійскія рублі па спекулятыўным курсе».

«Планета», 3 зоркі, сярэдняя ацэнка 7,1

Маладая пара з Расіі вельмі сумавала тут без інтэрнэта і прыборкі нумара.

«Нумар быў прыбраны толькі ў дзень ад'езду (не зразумела навошта), у нумары Люкс адсутнічалі неабходныя рэчы (тапкі, туалетныя прыналежнасці ў двухмесным нумары былі ў адзінкавым экзэмпляры). Адсутнічала падлучэнне WiFi. Пры звароце да персаналу гасцініцы сказалі, што пытанне будзе вырашанае, але гэтага так і не адбылося».

«Вікторыя», 4 зоркі, сярэдняя ацэнка 7,9

У студзені 2014 года тут адпачываў расіянін Генадзь Фралоў і цяпер ён нават пагражае беларускаму гатэлю санкцыямі.

«Дублюю тут свой БЕЗАДКАЗНЫ зварот у адрас гатэля! Паважаныя спадары гатэльеры!!! Звяртаю Вашу ўвагу на наступныя факты: 1. Затрымка сняданку на 15 хв, (замова на 6.00, выкананне 6.15), (не буду пісаць, што мне давялося прыхапкам яго заглынаць, таксі, графік, самалёт... усё гэта Вас не вельмі, мабыць, цікавіць)… З'язджаючы, я аплаціў па карце 3 бутэлькі мінералкі з міні-бараў на суму 92 350 руб., аднак сёння з маёй карты была спісаная яшчэ дакладна такая ж сума!!!! Гэта значыць, мне было дасланае наступнае паведамленне: “вы не расплаціліся, не вельмі паважаны пастаялец, і мы вымушана знялі з карты неабходную суму”… Я чакаю Вашых каментарыяў, у адваротным выпадку, як пастаянны кліент букінга, – я ведаю, што сказаць і дзе... Генадзь Фралоў, жыў 15–16 студзеня ў нумары № 422».

А вось хостэлам шанцуе больш, негатыву ў іх адрас былыя жыхары амаль не пакідаюць. Наракаюць толькі, што дорага – у суседняй Варшаве за гэтыя ж грошы можна пераначаваць у двухпакаёвым нумары са сняданкам.

Хостэл «Маркс», 0 зорак, сярэдняя ацэнка 8,5

Яраслаў, Украіна

«Хостэл размешчаны ў вельмі зручным і маляўнічым месцы. У пакоях чыста і ўтульна. Ёсць усе выгоды для камфортнага пражывання (сучасная кухня з мікрахвалевай печчу, халадзільнікам і газавай плітой, ванны пакой з фенам (!!!), шампунем (!!!) і ватнымі тампонамі (!!!). Менеджэр вельмі ветлівы і можа даць рэкамендацыі па Мінску. Пры поўнай загрузцы магчымыя «заторы» на кухні і ў ванным пакоі».

Дзмітрый з Люберац

«Ну, хостэл ён і ёсць хостэл, для хостэла нармальна. Чыста, акуратна, але гэта ўсё перавагі. За тыя ж грошы днём раней у Варшаве меў двухпакаёвы нумар са сняданкам. Інтэрнэт добры».

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах