Як і дзе сустрэць Новы год у Браславе?

19.12.2013 - Новости

Як і дзе сустрэць Новы год у Браславе?

Набліжаюцца ўсімі любімыя святы – Каляды і Новы год. Сёння ёсць шмат магчымасцей, дзе і як святкаваць. Многія з выбарам, магчыма, ужо вызначыліся. Новы год лічыцца святам сямейным, а значыць, лепш за ўсё хоць бы спачатку пабыць у коле сям’і, разам выпіць шампанскае пад бой курантаў, а працягваць святкаваць можна і ў кампаніі сяброў, паведамляе  «Браслаўская звязда».

Нехта, магчыма, адправіцца на дачу, у лес, каб вадзіць карагоды каля жывой ёлачкі, нехта адправіцца ў далёкае падарожжа ў сонечны Егіпет ці Турцыю.

А які адпачынак можна выбраць у Браславе? У рэстаране «Азёрны» чакаюць наведвальнікаў у навагоднюю ноч за святочным сталом, з незвычайным меню, жывой музыкай, забаўляльнай праграмай, якая разлічана да пяці гадзін раніцы 1 студзеня. Здзівіць сваіх наведвальнікаў абяцаюць як повары, так і арганізатары мерапрыемства. Першапачаткова святочная вячэра будзе каштаваць 350 тысяч рублёў з чалавека, астатняе будзе залежаць ад таўшчыні кашалька кліента і яго густу. Яшчэ ёсць свабодныя месцы.

Разнастайную праграму рыхтуюць для браслаўчан і гасцей горада і работнікі турбазы «Браслаўскія азёры». Навагодні банкет з забаўляльнай праграмай, Дзедам Марозам і Снягуркай абыдуцца ў 450 тысяч рублёў. Арганізатары паклапаціліся, каб ніхто не сумаваў і 1 студзеня ў новым годзе.

Днём можна разам з імі адправіцца на пікнік на прыроду, а вечарам працягваць святкаванне за вячэрай. За такое актыўнае баўленне часу 1 студзеня давядзецца заплаціць каля 380 тысяч рублёў. Дарэчы, сёлета, як паведаміла спецыяліст па турызме Дар’я Шылкова, з 31 снежны па 2–3 студзеня на турбазе пажадалі адпачыць шмат беларусаў. Пражыванне, харчаванне ім абыдзецца ў гэты тэрмін 1 млн 800 тысяч рублёў з кожнага чалавека. Прыедзе на навагоднія святы на Браслаўшчыну і нямала расіян. Многія з іх рабілі заяўкі ў лістападзе. На турбазе спадзяюцца, што амаль усе месцы ў камфартабельным корпусе будуць заняты.

Рыхтуюцца да Новага года і ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Асноўная задача лясніцтваў у гэтыя дні – нарыхтаваць дастаткова свежых ялінак, галоўнага атрыбута свята. Іх нарыхтоўкай займаюцца ўсе 10 лясніцтваў. У сярэднім штогод разыходзіцца каля 1 тысячы 300 дрэўцаў. Сёлета кошт елачкі вышынёй да 1 метра абыдзецца ў 50 тысяч рублёў, да 2 м – 60, да 3 – 80, да 4 – 120, да 5 – 170 тысяч рублёў. Работнікі нацпарка запэўніваюць, што ёлачак хопіць усім жадаючым. Іх пачнуць прадаваць у вызначаных для гэтага месцах напярэдадні каталіцкіх Каляд.

Не будуць пуставаць і аграсядзібы. Напрыклад, як паведаміла гаспадыня сядзібы «На аколіцы» Кацярына Шакель, з 31 снежня па 2 студзеня яны чакаюць тры сям’і беларусаў з дзецьмі.
– У нас абавязкова будзе дзве жывыя ёлкі, дома і ў двары, з цацкамі і ілюмінацыяй. Калі турысты пажадаюць, безумоўна, усіх іх павіншуюць Дзед Мароз і Снягурка. А яшчэ мы вельмі марым, калі будзе снег, наладзіць для гасцей катанне на снегаходзе, лыжах, санках. Галоўнае, каб надвор’е не паднесла сюрпрызаў. Лепш рознымі нечаканасцямі мы будзем здзіўляць у гэтыя святочныя дні сваіх адпачываючых самі, – сказала Кацярына.

Такі адпачынак кампаніі будзе каштаваць каля тысячы ўмоўных адзінак.

Увогуле, як запэўнівалі іншыя гаспадары аграсядзіб, для сваіх гасцей яны гатовы забяспечыць не толькі святочны настрой, камфорт, але і самыя розныя забавы.

Сумаваць, як кажуць, нікому не дадуць.

Цікавую забаўляльную праграму ў навагоднюю ноч ля гарадской ёлкі рыхтуюць і работнікі культуры. Словам, кожны можа знайсці задавальненне па душы. Нездарма ж кажуць, як новы год сустрэнеш, так яго і правядзеш. Значыць, трэба старацца ад душы павесяліцца, але каб усё было ў меру.

Зінаіда Аляксандрава

Рубрики: Витрина Туров

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах