https://www.traditionrolex.com/8

Хацелася б звярнуць увагу на адзін факт. Тры гады я наведваю «Мінск-Арэну» і заўзею за «Дынама-Мінск». І з кожным годам патрапіць на арэну становіцца ўсё складаней, бо патрабаванні бяспекі становяцца ўсё больш жорсткімі, пiша «Наша Нiва».

У гэтым сезоне мы маем наступную сітуацыю. Каб патрапіць на арэну да пачатку праграмы, сярэднестатыстычны чалавек павінен:

– прыехаць як мінімум за гадзіну да пачатку праграмы,

– прастаяць паўгадзіны на марозе – прайсці металадэтэктар,

– прайсці надгляд асабістых рэчаў і ператрус.

Такое ўражанне, што людзі праходзяць мытны кантроль у аэрапорце, а не наведваюць культурна-масавае мерапрыемства.

Ці маюць такія жорсткія патрабаванні бяспекі пад сабой якія-небудзь падставы? І калі такія патрабаванні абавязковыя, то чаму нас не абшукваюць пры ўваходзе ў тэатр ці кіно? Там жа людзей не менш збіраецца?

І яшчэ некалькі слоў. Я не раз наведвала хакейныя арэны ў іншых еўрапейскіх краінах. І ні ў адной з іх я не бачыла ні металадэтэктараў, ні аховы на ўваходзе, ні тым больш ператрусу людзей. Я ўжо маўчу пра дурныя забароны пра ежу і напоі на самой арэне.

Калі Беларусь прэтэндуе на званне еўрапейскай краіны, то мне здаецца недапушчальным такое стаўленне да заўзятараў.

Асабліва крыўдна думаць, якое ўражанне застаецца ў людзей, якія прыехалі паглядзець матчы любімых каманд з іншых краін.

Ганна Лабушкіна, Мінск

https://www.traditionrolex.com/8