Замежнікі трапляюць у Гродна, каб вывучаць рускую мову альбо вандруючы па свеце

11.12.2013 - Новости

Замежнікі трапляюць у Гродна, каб вывучаць рускую мову альбо вандруючы па свеце

Чаго шукаюць студэнткі з Захаду ў Гродне? Пра гэта даведалася карэспандэнтка «Твайго стылю», паразмаўляўшы з дзяўчынамі з Аўстрыі і Злучаных Штатаў.

Аўстрыячка Крысціане Вольфбаўэр прыехала ў наш горад па праграме студэнцкага абмену Erasmus Mundus. Ёй 21 год, і яна вучыцца на філалагічным факультэце Універсітэта імя Карла Франца ў горадзе Грац. Адной з моў, якую вывучае Крысціане, з’яўляецца руская. Менавіта з мэтай лепшага авалодання мовай нашых усходніх суседзяў і прыехала ў Гродна дзяўчына.

Крысціане вельмі падабаецца наш горад. Яе ўразіла вялікая колькасць паркаў, Нёман, нашы цэрквы ды касцёлы і добразычлівасць гарадзенцаў, якія, як прызнае аўстрыйская студэнтка, ахвотна дапамагалі ёй, калі яна звярталася да мінакоў на вуліцы з нейкай патрэбай.

У якасці сувеніраў з Гродна Крысціяне набывае для сваіх аўстрыйскіх сяброў зробленыя з дрэва цацкі-амулеты на шчасце, размаляваную лыжку, а ў бліжэйшым часе хоча набыць кнігу рускіх казак і паданняў. Безумоўна, напярэдадні святаў дзяўчына набывае ў вялікай колькасці калядныя і навагоднія паштоўкі. Жадае набыць сапраўдны, расшыты ўзорамі беларускі рушнік.

У Гарадзенскім універсітэце можна зараз сустрэць яшчэ адну замежніцу з Захаду, а менавіта са Злучаных Штатаў Амерыкі. Завуць яе Кайла Тронвальд. Яе хобі – вандроўкі па свеце. Зараз Кайла зацікавілася Усходняй Еўропай і завандравала ў Гродна. Кайла падарожнічае разам з сябрамі, з якімі вучылася ў адным універсітэце ў ЗША. Перад Беларуссю яны наведалі Украіну, а пасля Гродна плануюць наведаць Польшчу, Венгрыю, Харватыю, Румынію ды Македонію.

Пасля Украіны ў Беларусі Кайле кінулася ў вочы чысціня на вуліцах нашых гарадоў і мястэчак. У Гродне амерыканка ўжо наведала царкву на Каложы, якая яе вельмі ўразіла, таксама як і Фарны касцёл.

«Вашы старадаўнія будынкі проста неверагодныя!» – не хавае захаплення дзяўчына. Яе кола зносін у нашым горадзе – студэнцкае асяроддзе, у прыватнасці студэнты, якія валодаюць англійскай мовай, бо ні па-руску, ні па-беларуску Кайла не размаўляе. У Гродне амерыканка шмат фатаграфуе, каб паказаць наш горад сваякам і знаёмым, калі вернецца дадому.

Кайла амаль што не набывае сувеніраў, бо шмат падарожнічае і на ўсё, што падабаецца, у яе не хапіла б месца ў торбе. Тым не менш яна прызнаецца, што забярэ з сабой падарункі, якія атрымала ад гарадзенскіх сяброў: беларускую кнігу для запісаў, невялічкі беларускі сцяг, самаробны бранзалет і лапці з лазы.

Анастасія Астапчык

Рубрики: Грамадства

Страны: Австрия Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах