Затрыманыя злачынцы, якія падраблялі дакументы на візы

17.03.2014 - Новости

Затрыманыя злачынцы, якія падраблялі дакументы на візы

Памежная служба Польшчы затрымала групу злачынцаў, якія нелегальна арганізоўвалі замежнікам перасячэнне мяжы з Польшчай. Галоўным чынам гэта рабілася для грамадзян з Украіны, Расіі, Беларусі і Малдовы. Чатыры палякі былі затрыманыя пад Варшавай. Затрыманым пагражае кара да 8 гадоў турмы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Група людзей выдавала спецыяльныя дакументы, дзякуючы якім можна было атрымаць візу. Некалькі соцен чалавек з падробленымі дакументамі ў сябе ў краіне ў дыпламатычных прадстаўніцтвах, консульствах атрымлівалі візы, а потым перасякалі мяжу з ЕС, – распавяла прэс-сакратар памежнай службы Агнешка Голяс.

– Аказалася, што ўсё было фікцыяй – ні такіх асоб, ні такіх фірмаў не існавала, падробленыя былі і пячаткі з месцаў працы; такім чынам, былі зробленыя шматразовыя візы з магчымасцю працы каля 500 асобам.

За падробку папер і штампу кантора атрымлівала па 100–150 еўра. Выдавала патрэбны дакумент, з наяўнасцю якога ўладальнікі маглі атрымліваць шэнгенскую візу з магчымасцю працы. Дзякуючы такой візе мігранты маглі легальна перасякаць мяжу з Польшчай. Пазней заязджалі ў краіны Заходняй Еўропы.

Антон Разумоўскі

Рубрики: Происшествия

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах