https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="background-color: transparent;"><strong>УСК па Брэсцкай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб наездзе аўтамабіля на турыстычную палатку, у выніку якога загінула дзяўчына, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.</strong></span><br />
 </p>

Падчас следства ўстаноўлена, што 25 ліпеня, каля 6-й гадзіны раніцы, на беразе вадаёма каля в. Амневічы Баранавіцкага раёна аўтамабілем «Вольва S40» быў учынены наезд на турыстычную палатку. У ёй у той момант знаходзілася 21-гадовая ўраджэнка Ганцавічаў, якая ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.

Па дадзеным факце Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта завёў у дачыненні 26-гадовага кіроўцы крымінальную справу па ч. 4 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса. Да яго ўжылі меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту і прад'явілі абвінавачванне. Далейшую вытворчасць папярэдняга расследавання ажыццяўляла УСК па Брэсцкай вобласці.

Паводле дадзеных папярэдняга расследавання, напярэдадні кампанія маладых людзей вырашыла адпачыць на тэрыторыі рэкультываванага кар'ера.

Падследны, які працаваў кіроўцам-экспедытарам у адным з прыватных гандлёвых прадпрыемстваў, прыехаў туды разам са сваёй жонкай. Загінулая з'яўлялася дзяўчынай яго стрыечнага брата. Абвінавачаны асабіста дапамагаў ім ставіць палатку для начлегу. Затым на працягу ночы ўсе мужчыны за сталом пілі.

Калі развіднела, да іх падышлі дзяўчаты.

У гэты час падследны вырашыў пераставіць свой транспартны сродак бліжэй да выезду з возера. Пры гэтым ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і ўсю ноч не спаў. Праведзены агляд выявіў у яго крыві канцэнтрацыю этылавага спірту ў колькасці 1,6 праміле.

З яго слоў, з прычыны затарможанасці стану ён не змог правільна ацаніць дарожную абстаноўку. Пачаўшы рух у кірунку натуральнага ўздыму, ён моцна націснуў на педаль газу. У выніку гэтага на значнай хуткасці ён пераехаў вогнішча і перадам ажыццявіў наезд на турыстычную палатку. Праехаўшы яшчэ 27 метраў, ён спыніўся.

Абвінавачаны, як вынікае з паказанняў, не звярнуў увагу, што ля стала знаходзіліся не ўсе. Таксама ён не думаў, што пацярпелая ў момант наезду знаходзілася ў палатцы.

Сваю віну ў тым, што адбылося, падследны цалкам прызнаў. Матэрыялы крымінальнай справы накіраваны ў суд для разгляду.

nn.by

https://www.traditionrolex.com/8