Живое лицо этнографического музея Глинской средней школы Докшицкого района

18.02.2014 - Новости

Живое лицо этнографического музея Глинской средней школы Докшицкого района

У 2013 годзе этнаграфічны музей «Спадчына» Глінскай сярэдняй школы атрымаў два прызавыя месцы ў межах рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Першае – у намінацыі «Гісторыя аднаго экспаната» ( прадстаўляла вучаніца школы Карына Навіцкая) і трэцяе – у намінацыі «Музей у чамадане» (прадстаўляла вучаніца школы Таццяна Саковіч), паведамляе газета «Родныя вытокi»

Як мара стала рэальнасцю

Школьным музеем зараз цяжка каго здзівіць. У выглядзе набору экспанатаў у асобна адведзеным пакоі яны ёсць у многіх школах раёна. Адны налічваюць некалькі экспазіцый, іншыя – яшчэ толькі напаўняюцца рэчамі. У многіх установах адукацыі дзейнічаюць суполкі вучняў-экскурсаводаў, ёсць свае адметнасці і «фішкі». Адным словам, работа вядзецца. Так было і ў Глінскай сярэдняй школе.

Існаваў сабе школьны этнаграфічны музей у сценах установы адукацыі і існаваў. Добры музей, але звычайны. Толькі вось настаўніцы мясцовай школы Людміле Асіповіч (здымак № 1), якая за гэты самы музей была ў адказе, хацелася, як кажуць, большага.

А менавіта – стварыць не проста тэматычную падборку экспанатаў, а сапраўдную сялянскую хату. Ці то дзякуючы арганізатарскаму таленту Людмілы Леанідаўны, ці ўсебаковай падтрымцы кіраўніцтва школы, а можа, і дзякуючы ўсяму разам, мара настаўніцы ўвасобілася ў жыццё.

Справа ў тым, што на школьнай тэрыторыі стаяла пустуючая пабудова. Хатка, як кажуць, без вокнаў і дзвярэй. Лёс ёй быў стаць музеем. Сіламі школы вокны зашклілі, дзверы ўставілі, падлогу падмацавалі. Для натуральнасці злажылі сапраўдную печ.

Заставалася зрабіць з пабудовы музей. Але, атрымаўшы вялікую тэрыторыю для творчасці, Людміла Леанідаўна зразумела, што экспанатаў для яе не так ужо і шмат. А таму трэба шукаць новыя. Кінуўшы кліч па школе і знаёмых, настаўніца ўзгадала і пра родную бабуліну хату ў Крулеўшчынскім сельсавеце. Паехала і прывезла адтуль яна нямала: дываны, вышыванкі, посцілкі, гаспадарчыя прылады працы, вялізны куфар, драўляную мэблю, дзяжу і шмат іншага.

Цікавыя экспанаты, па словах кіраўніка музея, атрымалася здабыць падчас этнаграфічных экспедыцый, якія ладзіліся разам з вучнямі, у вёскі раёна. Сярод іх, напрыклад, драўляныя лыжы з палкамі, вышываныя карціны, капылы для пашыву абутку, лапці, ступы і інш.

У адной з экспедыцый вучням аддалі для музея цікавую прыладу, пра назначэнне якой гаспадары не ведаюць, мясцовыя старажылы, да якіх звярталіся са школы, таксама. У Людмілы Леанідаўны ёсць меркаванне, што гэтая прылада магла спатрэбіцца пры падрыхтоўцы льняной кудзелі, але гэта толькі меркаванне. А таму звярніце, калі ласка, увагу на здымак № 8, калі ў вас ёсць дакладныя звесткі, школьны музей будзе вам вельмі ўдзячны.

Ад ткацкага станка да віртуальнай экскурсіі

Час ішоў, хатка-музей напаўнялася знаходкамі, а значыць, узнікла заканамерная неабходнасць падзяліць яе на экспазіцыі. Так з’явіліся ў музеі «Спадчына» клець, выставы прылад працы, куточак гаспадыні, падборка сялянскага адзення і інш. Па падліках школы цяпер у музеі ўжо больш за 470 экспанатаў.

Што асабліва прываблівае – гэта адсутнасць нейкай нежывой карцінкі, музейнасці. Можа, гэтаму адчуванню садзейнічаюць вышыванкі і дываны, а таксама партрэты продкаў, што вісяць на сценах; можа, накрыты пасярод трысцена стол, ад якога, здаецца, толькі адышлася гаспадыня, каб паставіць страву ў печ, як у звычайнай хаце; можа, дзяжа, што ганарова месціцца ля печы і чакае свайго часу, надае карціне сапраўднасці? Так ці інакш, але наведванне музея становіцца падзеяй запамінальнай.

На пытанне, ці ёсць у Людмілы Леанідаўны яшчэ якія мары ў дачыненні да музея, настаўніца з надзеяй адказвае, што вельмі б хацелася мець ткацкі станок. Справа ў тым, што некаторыя складнікі гэтага інструмента ёсць, але іх не хапае, каб зрабіць яго рэстаўрацыю.

Гледзячы на гэтую жанчыну, апантаную пошукавай справай, чамусьці верыцца, што праз колькі часу яна разам з вучнямі ўсё ж зможа гэты самы станок паставіць у хату-музей. А можа, хто захоча ў гэтым дапамагчы школе і падзяліцца сваім, то калі ласка.

Сёння ў Глінскай школе не толькі дзейнічае стацыянарны музей, а падрыхтаваны выязныя экскурсіі, якія могуць правесці вучні. Гэта ўжо згаданы вышэй «Музей у чамадане» (маецца на ўвазе чамадан з побытавымі рэчамі рознага кшталту і падрыхтаваны расповед пра іх), гісторыя аднаго прадмета.

Створана таксама віртуальная экскурсія з агучваннем, якую можна ўбачыць на экране манітора ці праектара. Па словах субяседніцы, падчас экспедыцый удалося назапасіць шмат відэазапісаў з успамінамі жыхароў раёна, але яны яшчэ патрабуюць дадатковай апрацоўкі і мантажу.

Таксама пастаянна трэба рыхтаваць новых экскурсаводаў-школьнікаў. Спраў хапае, як і ідэй. Абнадзейвае тое, што імі займаюцца людзі неабыякавыя, а значыць, у этнаграфічнага музея ёсць будучыня.

Наталля НАВІЦКА

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах