Жыхары Чарнігаўшчыны гарантуюць бяспеку беларусам, якія прыедуць да іх на шопінг

11.06.2014 - Новости

Жыхары Чарнігаўшчыны гарантуюць бяспеку беларусам, якія прыедуць да іх на шопінг

Жыхары Чарнігаўшчыны гарантуюць бяспеку беларусам, якія прыедуць да іх на шопінг. Актывісты абласной самаабароны гатовыя ў выпадку патрэбы нават суправаджаць грамадзян Беларусі ад самой мяжы да любога рынка і назад, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Чарнігаўскае аб'яднанне «Еўрамайдан» і прадстаўнікі рэгіянальнай самаабароны выступілі з заявай адносна таго, што ў расійскіх і беларускіх СМІ пашыраюцца беспадстаўныя чуткі пра напады на беларусаў. Паводле актывістаў, такая інфармацыя абсалютна не адпавядае рэчаіснасці, паколькі з моманту пачатку палітычнага супрацьстаяння ва Украіне на тэрыторыі Чарнігаўшчыны не было зафіксавана ніводнага выпадку гвалту ў дачыненні да беларускіх грамадзян. Для беларусаў, якія збіраюцца на закупы ў Чарнігаў, актывісты пакідаюць кантактныя нумары ў суполцы «Еўрамайдан–Чарнігаў» сацыяльнай сеткі Facebook.com. 

Гарадскія ўлады Чарнігава ўсяляк імкнуцца пераканаць беларускіх грамадзян, якія складалі асноўную частку турыстаў і пакупнікоў, у тым, што прыязджаць ва Украіну бяспечна. З гэтай нагоды нават ладзяцца прэс-туры для беларускіх журналістаў.

Мікола Бянько

Рубрики: Безопасность

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах