З’явіўся першы турыстычны маршрут па Піншчыне, прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны

18.05.2014 - Новости

З’явіўся першы турыстычны маршрут па Піншчыне, прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны

Яго распрацавала намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Прэзентацыя плануецца ў канцы траўня. Шлях ахопіць каля 20-ці мясцовасцяў, ён аўтобусны і разлічаны на адзін дзень.

Тэма Першай Сусветнай у Беларусі толькі адраджаецца. Савецкія штампы паступова сыходзяць, але змяніць светапогляд вельмі цяжка, - кажа аўтарка:

- Напрыклад Берасцейскі мір. А што такое Берасцейскі мір? Гэта аддалі вялікі кавалак тэрыторыі, падзялілі Беларусь, падзялілі Украіну. Такія ахвяры панеслі і нічога з гэтага не скарысталі. А некаторыя героі той вайны аказаліся лідарамі Белага руху - Шкуро, Булах- Балаховіч. І ўспамінаць пра гэта было “не з рукі”.

На думку аўтаркі турыстычнага маршрута. Першая сусветная вайна вельмі змяніла лад жыцця на беларускай зямлі, і ўцягнула Беларусь у вір агульна-еўрапейскіх працэсаў.

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах