Традыцыі правядзення Свята рамёстваў на панадворку Музея традыцыйнай культуры ў Браславе сёлета спаўняецца дзесяць гадоў. Ініцыятарамі правядзення браслаўскага свята былі супрацоўнікі музея, апантаныя «жывой археалогіяй». Працуючы ў гэтым накірунку, майстрам удалося адрадзіць даўнія спосабы ганчарства, бандарства, ткацтва, пісьменства, аднавіць тэхналогіі старажытнай кухні. Звычайна падчас свята дзейнічалі дзве пляцоўкі: сучасных і старажытных рамёстваў. Паступова месца каля музея стала мала дзеля таго, каб размясціць ахвотных патрапіць на свята. Былі думкі перанесці мерапрыемства ў іншае месца, аднак сіл аднаго музея і невялікай колькасьці сяброў не хапала. Сёлета правядзенне свята супала з юбілеем. Браславу спаўняецца 945 гадоў. Святкаванне адбудзецца 29–30 мая. З гэтай нагоды Музейнаму аб’яднанню даручана арганізаваць на Замкавай гары гістарычную імпрэзу. Ёсць прапанова зрабіць яе ў выглядзе фестывалю сярэднявечнай культуры пад назвай «Меч Брачыслава».
Для тых, каму неабыякава гісторыя, у Браславе будзе шмат цікавага. На фестывалі плануецца прадставіць два накірункі. Першы – рыцарскі, у рамках якога пройдуць турніры. На Замкавай гары будзе арганізаваны сапраўдны рыцарскі стан – шатры з поўным бытавым абсталяваннем. Другі кірунак будзе звязаны з «жывой археалогіяй». Турысты ўбачаць ткацтва на вертыкальных кроснах, прадзенне на верацяне, апрацоўку і фарбаванне воўны, тэхналогію вырабу лямцу, іголкавае пляценне, выраб абутку і ташак са скуры, пляценне сетак, кублаў, туясоў, архаічны такарны станок, працу на прымітыўным ганчарным коле і шмат іншага. Акрамя таго, мы плануем запрасіць археолагаў, якія пакажуць спосабы кансервацыі керамікі, раскажуць пра методыку археалагічнага раскопу, старажытнае пісьменства. Турыстам будзе прапанавана шмат чаго зрабіць уласнымі рукамі. На фэсце не абыдзецца і без музыкі. Папярэдне згоду на ўдзел даў гурт «Testamentum Terrae». У перапынку паміж танцамі і забавамі гасцям прапануюць пакаштаваць прыгатаваныя тут жа стравы старажытнай кухні.
Наконт размяшчэння гасцей адбылася размова з кіраўніцтвам турыстычнага аддзела Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры». Ёсць магчымасць разбіць намётавы лагер. Па-другое, для турыстаў адкрыты музейны гатэль «Заезны двор», шматлікія турыстычныя базы. Больш за тое, вакол Браслава ёсць шмат турыстычных стаянак і вялікі выбар сядзіб, якія з задавальненнем прымуць турыстаў.
Мы заклікаем усіх да супольнай працы. «Меч Брачыслава» чакае ў госці!
Сёлета ў прадстаўнікоў турбізнесу ўзнікла ідэя аб’яднаць падобныя на браслаўскі фэст мерапрыемствы ў праграму «Па дарозе на Грунвальд». Па каментар TIO.BY звярнуўся да Сяргея Плыткевіча:
– Сёлета Беларусь, Літва і Польшча адзначаюць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы. Мы прапануем аб’яднаць усе мерапрыемствы, якія маюць дачыненне да нашай гісторыі, у адну праграму «Па дарозе на Грунвальд». Ідэя заключаецца ў тым, каб правесці агульную рэкламную кампанію і зацікавіць турыстаў не толькі адразу некалькімі паездкамі па Беларусі, але, можа быць, закончыць гэтае паглыбленне ў гісторыю на самім Грунвальдскім полі. Даведаўшыся праграму мерапрыемстваў, турыст зможа загадзя выбраць, чаму аддаць перавагу. Апрача таго, мы прапануем расшырыць паездкі на фестывалі і традыцыйнымі турысцкімі магчымасцямі. Гэтак, фестываль «Меч Брачыслава» – падзея самадастатковая. Аднак ад некаторых гарадоў Беларусі да Браслава адлегласць даволі значная, каб ехаць дзеля аднаго мерапрыемства. Таму паездку на фэст можна сумясціць з экскурсіямі па Браслаўшчыне. Такім чынам, мы прапануем комплексную праграму, разлічаную на некалькі дзён, і эфект ад азёрнага краю падвойваецца. Сёння правесці свае фестывалі пад агульнай эгідай згадзіліся тры гарады: Полацк, дзе 15 мая пройдзе рыцарскі турнір, Браслаў, які чакае гасцей 29–30 мая, і Наваградак, дзе правядзенне рыцарскага фэсту запланавана на канец чэрвеня. Мы запрашаем турыстычныя фірмы да супрацоўніцтва. На сённяшні дзень згоду на сумесную работу далі кампаніі «Віаполь» і «Краіна Замкаў», агульную рэкламную кампанію будзе каардынаваць выдавецтва «Рыфтур». Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых!







Комментарии:
Ратмір, Представитель турбизнеса13.03.2010
Выдатныя навіны, я быў два гады таму на фэсце ў Браславе - сапраўды вельмі душэўна й цікава было ўсё зроблена, майстар-классы - вышэй усялякіх хвалПадтрымліваю ідэю зрабіць агульную праграму "Па дарозе на Грунвальд", толькі што пакуль што малавата падзей бачна, разрыў паміж 15-м (Полацак) і 29-м (Браслаў) траўня занадта вялікі, таму добра было б дадаць некія мерапрыемствы ды экскурсіі на час непасрэдна перад фэстам, з 24-га па 28-е траўня. Ну й тое, што намётавы лагер будзе - выдатна таксама!
Anonymous13.03.2010
Пірыдаю завідушчы прывет Валерку ад ШЭКЗа! Эны чэл хацеў усё спорціць і скусіць раманцічыскіх людзей, казёл! он спугаўся! нічыво ў яго ні палучыцца! і на такіх абіжацца ні нада! бо сіраўно будзя чоткі празнік! я тожа фоцік элікон вазьму, усы прыклею, каб ніхто ні узнаў ілі спутаў і ўсіх пашчолкаю, а патом паеду у польшчу!а агратурызм эта ні турбізнес! а ігого не архео!
а Брачыслаў не ваяваў на Грунвальдзе!
шулік плытагонскі, прадавец магазіна "Чытай большы"
Славомир14.03.2010
Ратмир! Предложите заполнить разрыв между 15-м и 29-м услугами своей усадьбы Игого! На лыжах за лошадью! И время займет и интерес вызовет оригинальностью празднования Грюнвальдского сражения наших предков! А ночлеги - в наметном лагере.Сергей Плыткевич14.03.2010
Ратмиру:Идея общей весенне-летней программы "По дороге на Грунвальд" не в том, чтобы спрессовать все мероприятия в одно время, а чтобы предложить активным туристам весь спектр туристических мест, которые имеют отношение к Грюнвальду. Была, например, хоругвь из Волковыска, этот город включается в программу. И т.д. А уже общая программа подстраивается под конкретные интересные мероприятия, которые могут обогатить обычную экскурсионную поездку. Фестиваль "Меч Брачислава" -- как раз из этой оперы. Кроме того, когда будет общая программа, то заинтересованные турфирмы где-то смогут объединить усилия, если вдруг у всех не наберется нужное количество туристов. На этой неделе мы проведем собрание всех желающих участвовать в проекте. После этого опубликуем разработанную программу.
Ратмір, Представитель турбизнеса14.03.2010
Славомир, ну ты насьмяшыў дык насьмяшыў, дзякую!Сергей Плыткевич, зразумела, будзем чакаць прыблізнага плану, але мае прапановы застаюцца ў моцы - можна прапанаваць тым жа агратурыстычным сядзібам распрацаваць разам адпаведныя маршруты і праграмы, каб людзі маглі пагрузіцца ў адпаведную атмасьферу
Walerka16.03.2010
Прывітанне ўсім каго цікавіць фэст у Браславе. Дзякуй за добрыя словы ў бок нашага фэсту. калі пра пляцоўку, дык ў гэтым годзе месца будзе аж занадта!
Алеж і планы так сама троху большыя.
1. Рыцарскі абоз.На мой погляд сярэднявечны фэст без яго страчвае. Гледачам прадстаўляецца магчымасць пабачыць, нажаль, не сярэднявечнае жыццё, а тое як яго разумеюць удзельнікі фэсту. Але ад гэтага ніхто не страчвае, а наадварот, ваяры ды рамеснікі маюць магчымасць паказаць узровень рэканструкцыі, наколькі глыбока вывучаеца тэма, наколькі сур'ёзны падыход да справы. Нішто не заменіць уражаньняў ад удалай арганізацыі ўласнага побыту, смачнай ежы з "сярэднявечнага" начыньня, начлега ва Ўласнаручна пашытым намёце. Нават тыя, хто ўжо даўно ўдзельнічае ў фэстах як выканаўца, але жыве па гатэлях, патрабуючы выключных умоў, неўстане адчуць атнасфэры фэсту і руху ўцэлым.
2. Само рыцарства ці ваярства. У гэтым годзе чакаем значна болей удзельнікаў. Вядуцца перамовы з сябрамі з Менску, Полацку, Віцебску. Ёсць надзея на прыезд клубаў з-за мяжы. Ніхто не забароніць самастойным жадаючым далучыцца да грамады. Ня трэба казаць, што без ваярства фэст выглядае вельмі квола.
У мінулыя гады ні лагера ні ваяроў ды рыцараў не было за некаторым выключэньнем.
3. Рамесніцкія пляцоўкі. Заўсёды ўдавалася нешта паказаць, у асноўным уласнымі сіламі. Зараз чакаем больш калег з беларускіх клубаў і, магчыма, замежных.
4. Археалогія. Упершыню вырашылі, і ўжо атрымалі згоду ад навукоўцаў, паказаць [b]кансэрвацыю керамікі[/b, дэманстрацыйны ці ігравы раскоп, лекцыі па гісторыі і археалогіі Браслава.
5. Музыка. Без яе ў нашым разуменьні фэст не існуе. Кожны год удавалася рэалізаваць гэты прынцып. Спадзяемся, што ў геты раз будзе ня горш, а лепей.
Карацей, паспрабуем уласнымі сіламі хоць крыху пасунуца у напрамку рэалізацыі нашае мары стварыць няхай лакальны, але якасны фэст.
Калі што, дык тэлефоны да кантакту ў Браславе:
Краязнаўчы музэй 8 02153 21445, Музэй Традыцыйнай Культуры - 8 02153 22230
Пабачымся
Ратмір, Представитель турбизнеса17.03.2010
Walerka, вось гэта ўжо падрабязна, дзякую!На рамесьніцкія плясоўкі таксама можна было б запрасіць усіх жадаючых, каб людзі прывозілі свае самаробныя рэчы, мы вось абавязкова давязем вырабы са льну, скуры, а таксама музычныя інструманты!
Археалагічны раскоп таксама задумка вышэй усякіх хвал, гэта будзе вельмі цікава для ўсіх удзельнікаў!
Музыка - няхай будзе абавязкова, і толькі аўтэнтычная (у сэнсе без электрагітар і г.д.). Ёсьць шмат добрых маладых выканаўцаў, якія зараз удзельнічаюць у фестывалю "Купалаўскі фэст" у Музеі Я.Купалы, можна было б запрасіць іх. Мы таксама пастараемся прывесьці свой музычны гурт "Хорціца"
Посьпехаў вам, сябры, трымайце нас на сувязі! Калі што, мой e-mail ratmir@ecoby.info, званіць можна на нумар 8-029-766-46-83. Да сустрэчы!
Сергей Плыткевич, Представитель редакции17.03.2010
Сення адбудзецца першая арганізацыйная сустрэча тых прадстаўнікоў турфірм, якія гатовы распрацоўваць праект "Па дарозе на Грунвальд". Пакуль што збіраюцца толькі ініцыятары, мы абмяркуем агульную праграму і прапануем яе як для патанцыяльных пардарожнікаў, так і для іншых турфірм. Акрамя таго магу пацвердзіць, што грамадскае аб'яднанне "Фотомастацтва" плануе арганізаваць пад час правядзення фэсту фотоплэнэр, каб потым як мага больш людзей маглі пазнаеміцца з незвычайным мерапрыемствам. Можна таксама запланаваць фотавыставы як пад час фэста, так і па яго выніках.Walerka20.03.2010
Вітаю Усіх!Вельмі добра, Ратмір, што жадаеш са сваімі вырабамі прыехаць ў Браслаў на фэст. Калі гэтыя вырабы ёсьць гістарычныя рэканструкцыі ці рэплікі, і рамеснік мае гістарычны строй (сярэдневечны ці ранейшы), то паслаўшы заяўку на
Музыка будзе толькі сярэдневечная і аўтэнтычны фолк.
Пару дзён таму скончыліся перамовы з археолагам Міколай Плавінскім. Ён будзе займацца раскопам, ягоныя студэнты - кансэрвацыяй керамікі.
Пакуль
Walerka20.03.2010
Заяўку на email Zinkevich@tut.byСяржук20.03.2010
Ух ты.Новыя крокі ў эксперыментальнай археалогіі.
Цудоўна.
А можна запытацца наконт рамеснікаў.
Як будзе абсталявані іх пляцоўка?
І што рабіць, напрыклад, калі рамеснікі адносяцца да рэканстукратаў?
Можа ззабіць невялікі падзе на 2 пляцоўкі.
Адну - для цывільных рамеснікаў.
другую - у рыцарскім стане, для рамеснікаў сярэднявечных.
Walerka20.03.2010
[quote name="Сяржук"]Ух ты. Новыя крокі ў эксперыментальнай археалогіі. Цудоўна.Ну, да новага слова нам з вамі далекавата, Сяржук.
Але, калі насамрэч, хацелася б зрабіць фэст узору Кернавы, напрыклад. Дзе на самой справе ўдзельнікі, пераважна , займаюца жывой археалогіяй. Тут таксама трэба адрозніваць навуковы археалагічны эксперымент ад больш папулярнай , недзе адукацыйнай, недзе паказальнай жывой археалогіі. Не памятаю ўжо колькі разоў быў у Кернаве на фэсце, але для мяне ён застаецца пакуль лепшым з пункту гледжання жывой археалогіі. Наколькі разумна арганізавана прастора (акрамя сцэны, канечне), разнесены фэст і ярмарка з вельмі высокага ўзроўня, дарэчы, творамі сучасных майстроў. Карацей, ёсць у каго вучыцца.
Сяржук21.03.2010
Ну. У іх гэта, можа, і не нова.Але для нас цікава павучыцца.
А як вам папанова пра разнос рамесніцкіх пляцовак?
Эла Зінкевіч. Браслаў21.03.2010
На сёнешні дзень сітуацыя з рамеснікамі наступная. Рэканструктары разам з ваярамі, рыцарамі, музыкамі ды археолагамі працуюць на Замкавай гарэ 29-30 мая, а сучасныя мастры - у Леснічоўцы 30.05.У леснічоўцы ў гэты час у межах свята "Браслаўскія Зарніцы" будзе праходзіць канцэрт. Як заўсёды там чакаецца вялікая колькасць сучасных выканаўцаў, кулінарыі, атракцыёнаў і гэдак далей.
Але, час яшчэ ёсць, і змены магчымыя.
Эла Зінкевіч. Браслаў21.03.2010
Дзякуем усім, хто вырашыў аб'яднаць свае высілкі ў дапамозе арганізацыі фэста.
Па выніках праведзенага 29-30 мая фэста можна запланаваць сумесную фотавыставу. Думаю, што будзе на што паглядзець!
А пад час свята Ў выставачнай зале Музэя традыцыйнай культуры будзе экспанавацца выстава фотамастака Юрыя Палуцкага пад працоўнай назвай "Вольны Волін". Па выніках фотапленэру на фэсце вікінгаў і славян "Wolin - Jomsborg - Veneta" 2009.
цікаўны21.03.2010
Скажыце, калі ласка, а хто ўжо дакладна даў дабро на ўдзел у фестывалі, якія клубы, якія гурты? маеце ўжо больш-менш выразную праграму напаўнення?Эла Зінкевіч. Браслаў22.03.2010
Папярэдне дадзена згода клубамі з Віцебска "Вангенторн" і "Наглфар", клубам з Полацка "Полацкі звяз", з некаторымі яшчэ іядуца перамовы. Але, улічваючы невялічкі бюджет, цяжкавата разлічваць на вялікую колькасць клубаў. Ваярства на фэсце, арыентаваным на жывую археалогію, займае вельмі важнае мейсца і ы радыя і ўдзячныя ўсім, хто адгукнуўся, але і рэканструкцыя археалагічных тэхналогій і вырабаў вельмі важны кірунак. У нас ёсць уласныя сілы, сябры з віцебскіх клубаў пакажуць свае рамествы, з Менску, Заслаўя. Думаю, што жадаючых можа дадасца. Сам сцэнар распрацаваны, пры неабходнасці можна апублікаваць.Прыдзе час.
Эла Зінкевіч. Браслаў22.03.2010
Літаральна пару гадзін таму заявілі аб сваім ўдзеле яшчэ два клубы з Наваполацку - "Чорны война" і Клуб імя Ластоўскага. Так што нешта адбываецца.Мікола Плавінскі22.03.2010
Вельмі прыемна бачыць, наколькі шырокі розгалас набыла ідэя правядзння фэсту эксперыментальнай археалогіі ў Браславе.Відавочна, што неабходнасць правядзення падобнай імпрэзы на Беларусі наспела і пераспела, а Браслаў з яго суполкай энтузіястаў гэтай справы можа стаць цудоўным прыкладам для далейшых дзеянняў.
Дарэчы, фэст у Браславе можа быць і, у пэўным сэнсе, аглядам наяўных сіл (майстроў, музыкаў, ваяроў, тур-аператараў, журналістаў і, уласна, турыстаў) і паказаць наколькі гэты напрамак дзейнасці можа быць перспектыўным у нас.
Сергей Плыткевич, Представитель редакции22.03.2010
Калі палічыць, колькі удзельнікаў і наведвальнікаў было ў Кернаве, то адназначна можна сказаць -- што гэта пачынанне архіперспектыўнае. У нас насельніцтва значна больш, Браслаў зусім недалека ад Расіі, для расійскіх турыстаў Браслаўскі фэст таксама можа стаць цудоўнай атракцыяй -- ездзім жа мы у Літву!Сергей Плыткевич, Представитель редакции22.03.2010
Мы заплланавалі серыю матарыялаў, у якіх будзе ускосна рэкламавацца Браслаўскі фэст. І не толькі ў выданнях "Рыфтура". Я думаю, да канца мая усе зацікаўленыя атрымаюць неабходную інфармацыю. І тады стане бачна, наколькі нашаму народу гэта патрэбна.Мікола Плавінскі23.03.2010
Я мяркую, што зацікаўленых будзе сапраўды шмат, асабліва пры сур'ёзнай рэкламе.Галоўнае іх туды давезці і размясціць людзй належным чынам. А гэта ўжо задача для тураператараў. Дарэчы, сам Браслаўскі фэст можа стаць своеасаблівым экзаменам для беларускіх аператараў, наколькі яны саспелі для падобнай працы.
Сяржук24.03.2010
У, як усе шыкоўна намячаецца!Да. Рэклама - наша ўсё!
Walerka25.03.2010
Рэклама, каречне важная рэч, але зараз пачынаецца самае цікавае і цяжкае - РЭАЛІЗАЦЫЯ!Усё залежыць ад таго як спрацуем.
Ратмір, Представитель турбизнеса30.03.2010
Сябры мае, а ці ня пазднавата вы задумаліся аб рэкламе?Я прапаную арганізатарам як мага хутчэй закрыць гэты "прабел", каб людзі ў рэшце рэшт даведаліся, што й у нас адбываецца нешта цікавае
Нажаль, я зараз ад'язжаю на пэўны час працаваць, таму ня маю магчымасьці падключыцца да гэтай працы, але калі зразумелы накірунак, тое знайсьці выканаўца - ужо значна прасьцей. Посьпехаў!
Сергей Плыткевич, Представитель редакции31.03.2010
Ратміру:Учора адбылася сустрэча ініцыятараў "Па дарозе на Грунвальд" з кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму Беларусі, ідэя цалкам падтрымана. У першы дзень турыстычнай выставы "Адпачынак 2010" будзе прэзентацыя многіх турыстычных маршрутаў, а першым з іх будзе наш "Па дарозе на Грунвальд". Мы прапаноўваем усім турыстычным фірмам працаваць разам. Калі ўдасца ў Браслаў прывезці аўтобусаў шэсць -- то гэта будзе больш чым дастаткова для першага фэста.
Мне здаецца, што для саміх арганізатараў фэста галоўнае -- каб цікавым атрымалася мерапрыемства. Рэкламаваць яго павінны тыя арганізацыі, якія могуць зарабіць на гэтым мерпрыемстве, і тыя патрыятычныя арганізацыі, якім проста не шкада грошай на добрую справу. Але, я думаю, апошніх знайсці будзе цяжка...
Walerka01.04.2010
Вітаю ўсіх.Наконт рэкламы згодзен цалкам з Сяргеем. Хоць мы так сама не збіраемся толькі арганізацыяй займацца. Таксама шукаем хады, тое - сёе ўжо намецілася.
Але па Святу. Нашыя сябры археолагі з Літвы выказалі жаданне прыехаці да 10 чалавек! Гэта вельмі высокі ўзровень. Сяргей Тарасаў распавядзе пра знакамітыя водныя выправы. Мікола Крывальцэвіч наладзіць прэзэнтацыю керамікі часоў нэаліту.
Карацей, збіраеца прадстаўнічая грамада!
пессимист15.04.2010
Паважанае спадарства !Так званы "Меч Брачыслава" - гэта адна з чатырох-пяці старонак свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы". Яго ПРАВОДЗІЦЬ горад БРАСЛАЎ, адказныя - АДДЗЕЛ КУЛЬТУРЫ РАЙВЫКАНКАМА у склад якога ўваходзіць Браслаўскае музейнае аб'яднанне у якім працуюць чалавек 20, у т.л. Эла Зінкевіч. Каму пасля "гучна заяўленай ідэі" прыдзецца прасіць прабачэння ў тых жа рыцарскіх клубаў і археолагаў ? У рамках свята гэты "фэст" афіцыйна патрэбен толькі ў суботу. Можа лепш вышэйазначаным асобам параўнаць свае магчымасці з рэаліямі?
Сяржук26.04.2010
Рыцрскія клубы и археолагі цудоўна ўсё ведаюць. ))))Да і за што прасіць прабачэння???
Нічога сверх гучнага не заяўлена. А тое - што заяўлена, абсалютна нармальна.
Шаноўны, вы гаворыце троху незразумелла )))
Пархімовіч Вадзім02.05.2010
Вітаю! Нарэшце мы дачакаліся матэрэалізацыі ідэі фэсту, прысвечанага эксперыментальнай археалогіі і старажытным рамёствам. Лічу, што патрэба ў такім тэматычным фэсце безумоўна ёсць. Як сведчыць досвед той самай Літвы, пры ўдалай пастаноўцы справы у будучыні мы маем шанец атрымаць на тэрыторыі Беларусі фэст, нічым не горшы за Кернаву. А можа нават і лепей за яго, са сваімі фірмовымі "фішкамі". Дзеля гэтага, безумоўна, трэба будзе вельмі многа працаваць і як след напружвацца. Я хацеў бы тут выказаць свае некаторыя меркаванні як прадстаўнік рэканструкцыйнага руху. Калі казаць аб перспектыве, то на мой погляд, у будучыні тую частку фэста, якая датычыцца ваярства, трэба рабіць вузкадатаванай і тэматычнай. Гэта можа стаць адной з "Фішак", бо у Беларусі, у адрозненні ад Расіі ці Польшчы, няма на сённяшні дзень ніводнага(!) тэматычнага мерапрыемства, прысвечанага часам раннесярэднявечнага Полацкага княства (Х-ХІ стст.),тады як шырокадатаваных так званых "рыцарскіх" фэстаў хапае і так. Магу ўсіх запэўніць, што за 10 год, якія мінулі з часу правядзення першага буйнога фэсту ў Наваградку, гледачы (турысты) ужо імі "наеліся", і здзівіць іх "рыцарамі", якіх яны бачылі не аднойчы, вельмі цяжка. А ранняе сярэднявечча для іх гэта штосці новае і малавядомае. Тым больш, што рэканструкцыя ранняга сярэднявечча, у адрозненні ад поздняга сярэднявечча, зарас развіваецца вельмі інтэнсіўна, узровень стала павышаецца, і рааннесярэднявечным клубам ёсць што паказаць і прапанаваць. І яшчэ: клубы і людзі, якія займаюцца рэканструкцыяй на якасным, сур'ёзным узроўні, вельмі неахвотна ездзяць на такія мультывекавыя сярэднявечныя фэсты, як, напрыклад, "Рубон" у Полацку. Іх туды цяжка завабіць. Тэндэнцыя апошніх гадоў - гэта правядзенне вузкадатаваных тэматычных фэстаў, прысвечаных якой-небудзь адной эпохе ці падзеі. Згадзіцеся, што гэта выглядае недарэчна і незразумела, калі на адном фэсце вы бачыце вікінга разам з закутым у браню рыцарам часоў ВКЛ, тым больш, калі фэст праходзіць на раннесярэднявечным гарадзішчы часоў полацкага княства і мае назву "Меч Брачыслава". Можна канешне сказаць, што піплу ўсё адно, ён і так "схавае", але такі падыход да справы нельга назваць якасным. Час паказаў памылковасць такога падыходу. Важна гэта ўлічваць, абапіраючыся на досвед, і не набіць лбу аб усім нам знаёмыя граблі. Тады мы атрымаем сапраўды якаснае мерапрыемства з вялізным патэнцыялам, на якое будзе не сорамна запрасіць гасцей з-за мяжы.