ФОТОГАЛЕРЕЯ
![]() |
Апулия (Италия), отели / Al Pozzo - Mattinata -... |
![]() |
Апулия (Италия), отели / Punta Lunga - Surf |
![]() |
Злучаныя Штаты Амерыкі валодаюць найбуйнейшай эканомікай у свеце. Амерыка з’яўляецца бясспрэчным лідэрам у гандлі, прамысловай вытворчасці і вытворчасці прадуктаў харчавання. У ЗША знаходзяцца чатыры найбольш загружаныя аэрапорты свету і пракладзены самыя доўгія ў свеце сеткі аўтамабільных дарог і чыгункі. Тут больш, чым у любой іншай краіне, уладальнікаў аўтамабіляў, тэлефонаў, тэлевізараў, радыёпрымачоў і мікрахвалёвак. Амерыканцы болей за ўсіх укладаюць у турызм і атрымліваюць ад яго самы вялікі прыбытак. Акрамя таго, Амерыка – сінонім якаснай музыкі. Вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч у рамках праграмы “Internetional Visitor Leadership” правёў тры тыдні ў гэтай краіне і дзеліцца сваімі ўражаннямі:
– Нашае знаёмства з Амерыкай адбывалася цягам трох тыдняў – з 14 лістапада па 6 снежня. За гэты час мы даведаліся, што яна з сябе ўяўляе з пункту гледжання культуры. Галоўны прынцып: ты ўкладаеш уласныя грошы ў любы культурны праект, табе скасоўваюць падаткі. Гэта былі тры тыдні, насычаныя сустрэчамі, адкрыццямі, новымі людзьмі, гатэлямі, самалётамі, машынамі. Мы наведалі пяць гарадоў: Вашынгтон – сталіцу, Сіэтл на паўночным захадзе ЗША, Канзас-сіці ў Цэнтральнай Амерыцы, Новы Арлеан на поўдні і Нью-Ёрк на ўзбярэжжы Атлантыкі.
– Гэта было ваша першае падарожжа ў Злучаныя Штаты?
– Так, я быў у Амерыцы ўпершыню, і мне вельмі там спадабалася. Амерыканцы любяць вялікія машыны, канкрэтыку, упэўненасць у сабе і энергічны лад жыцця. Гэта датычыцца і музыкі. Мне як музыку было цікава, што слухаюць амерыканцы. Я быў прыемна ўражаны, што паўсюль, нават у звычайных прадуктовых крамах, гучыць якасная музыка. Яна грунтоўная, і ў ёй няма лёгкадумнага налёту. Канешне, немагчыма падагульняць, бо Амерыка ўся розная. Напрыклад, Канзас-сіці – гэта сталіца другой эпохі амерыканскага джазу. І гэта ўнікальнае месца, радзіма Паркера, павольна памірае. А ў Новым Арлеане жывуць вельмі вясёлыя людзі, нягледзячы на тое, што яны пакутвалі праз ураган Катарыну ці калісьці былі абцяжараныя барацьбой за правы чорных. Яны гэтага не хаваюць, наадварот, кажуць і спяваюць аб гэтым. І мне гэтая рыса характару ў арлеанцах вельмі падабаецца.

– Значыць, добрую музыку варта слухаць у Новым Арлеане?
– Новы Арлеан – найпрыгажэйшы горад Амерыкі і, бадай, самы вясёлы. Нават на вуліцы можна пачуць шмат музыкаў самага высокага ўзроўню. Калі хочаш адарвацца, паслухаць цікавую музыку і пасядзець у рэстарацыі, дзе сядзелі Нікалас Кейдж ці Брэд Піт, трэба ехаць у Новы Арлеан. У Амерыцы гэта так натуральна, што ў кожнай, нават самай непрывабнай кавярні, сядзела якая-небудзь зорка. Са знакамітасцю і сёння можна спаткацца ў звычайнай кавярні: амерыканская эліта часта п’е каву. Для нас гэта гучыць трошкі шокава: як можна у простай кавярні ўбачыць Луі Рыда ці, скажам, Джона Траволту?
– І рэстарацыі выкарыстоўваюць гэта на сваю карысць, прывабліваючы турыста знакамітымі імёнамі?
– Усе зарабляюць грошы.
– А ці добра амерыканцы ведаюць тых, хто жыў з імі побач?
– Амерыка ў гэтым сэнсе дзіўная краіна. Напрыклад, мы наведвалі Сіэтл. Кажуць, што гэта радзіма гранжу. Аднак, амерыканцы часам гэтага не ведаюць. Былі на магіле Джымі Хендрыкса – легендарнага амерыканскага гітарыста. Пра яго таксама не шмат хто ведае. Калі кажаш, што ён тут, чуеш у адказ здзіўленае пытанне: “Really?” А увогуле, Сіэтл – прыгожы індустрыяльны горад, дзе над пэўным раёнам увесь час лятаюць боінгі: іх там выпрабоўваюць. Горад вядомы і тым, што недалёка ад яго жыве Біл Гейтс: мае над возерам вялізную дачу.
– Пераканаліся ў тым, што Амерыка – краіна кантрастаў?
– Так, напрыклад, у Вашынгтоне насупраць Белага дому можа сядзець дзед з дрэдамі, апрануты ў парваныя джынсы, вельмі падобны да Бога Джа. Ён – мясцовая легенда, якую ўсе фатаграфуюць. Прычым, ён не патрабуе за гэта грошай і спіць тут жа, на лаўцы, нікому не замінаючы і нічога не парушаючы. Альбо насупраць таго ж Белага дому можа стаяць намёт, дзе жыве жанчына, якая нечага дамагаецца. Калі жанчыне трэба сысці, яе падмяняе сябар. У намёце заўсёды нехта ёсць: і ў залеву, і ў спёку.
А Нью-Ёрк – гэта горад, які ніколі не спіць. З аднаго боку, Нью-Ёрк уражвае. Мы былі на Брадвеі, хадзілі на мюзікл “Чыкага”, сустракаліся з тэатраламі, якія цікавяцца ў тым ліку і беларускім тэатрам. Я выступаў перад беларускай дыяспарай у царкве. У гэтым горадзе вельмі насычанае культурнае жыццё. З іншага боку, самае галоўнае, і не толькі ў Нью-Ёрку, а ў любым іншым амерыканскім горадзе, – выбіраць раён, па якім можна хадзіць. У кожным горадзе ёсць пэўныя вуліцы, на якія лепш не выходзіць: цябе могуць абрабаваць ці збіць. Амерыка не самая бяспечная краіна. Там нямала паліцэйскіх, і яны працуюць па шчыльным графіку, як у амерыканскім кіно. Да законапаслухмяных грамадзян паліцэйскія ставяцца вельмі добразычліва. Так, каля Белага дому з імі часта фатаграфуюцца турысты.
– Падчас вашага падарожжа Амерыка пачала рыхтавацца да святаў...
– Мы якраз трапілі на Thanksgiving day. Дзень, калі ўсе адно аднаму дзякуюць. Гэта сямейнае свята, калі амерыканцы едуць да сваіх бабуль, дзядуль ці бацькоў, каб сустрэцца ўсёй сям’ёй, з’есці святочнага індыка і даволі весела правесці час, штосьці ўзгадаць, памаліцца Богу. У Нью-Ёрку мы жылі літаральна за сто пяцьдзесят метраў ад 5-й авеню і вельмі блізка ад галоўнай елкі Амерыкі. У першы дзень нават мелі праблемы з пропускам, бо, калі ўсталявалі елку, павінна было адбыцца яе ўрачыстае адкрыццё, і вуліцы заблакавалі. За некалькі тыдняў да Каляд каля кожнай крамы ці рэстарацыі з’яўляецца “зазывала”, які са званочкам у руках спявае калядныя песні “Jingle Bells” ці “I Wish You a Merry Christmas!” Яны запрашаюць зайсці і набыць што-небудзь. У гэты час у Амерыцы пачынаюцца вялікія распродажы, sales, падчас якіх адбываюцца сапраўдныя штурмы гіпермаркетаў. У савецкія часы так штурмавалі ГУМ альбо ЦУМ, калі з’яўляліся імпартныя рэчы. Увогуле, амерыканцы ўвесь час нешта набываюць. Для іх – гэта частка жыцця, яны так прызвычаіліся.

– Амерыканцы вядомыя ва ўсім свеце тэмпам свайго жыцця, у якім прытрымліваюцца прынцыпу: “Хто паспеў, той і з’еў”. Наколькі гэта адчувальна?
– Сапраўды, гэта можна адчуць і ў прамым, і ў пераносным сэнсах. Сярод іншага, амерыканцы прызвычаіліся вельмі хутка есці на вуліцах. Паход у рэстаран звычайна нешта каштуе. Можна паабедаць ад 50 даляраў і да бясконцасці. А можна і за 10 даляраў мець абед. Калі за маленькім столікам акрамя цябе будуць сядзець дзед з бабуляй – для Амерыкі гэта не страшна. Кожны сам сабе, ніхто нікому не перашкаджае, у рот не глядзіць, але адначасова і не адгароджваецца. З еўрапейскай кухняй таксама праблем няма. Мы і боршч елі, і салат з буракоў, і ўкраінскі аліўе, і грэчку – гаспадыня адной з рэстарацый з Уралу прыехала. Амерыка – тая краіна, дзе можна знайсці ўсё: хочаш найлепшую французскую кухню, хочаш – італьянскую, японскую ці кітайскую. Патрапіўшы ў гіпермаркет, я таксама быў шакаваны разнастайнасцю асартыменту. Я быў шмат дзе: і ў японскіх, і нямецкіх, і французскіх гіпермаркетах. Там таксама ўсяго багата, але ў амерыканцаў гэтага ў сотні разоў больш. Гэта тычыцца ў першую чаргу зеляніны, садавіны, гародніны, морапрадуктаў і кулінарных вырабаў.
– А крызіс не паўплываў на разнастайнасць гэтага выбару?
– Амерыканцы шмат кажуць пра крызіс. Нам не пашанцавала: мы прыехалі ў год, калі ў Амерыцы крызіс, але нам так не падалося. З аднаго боку, я разумею, што жыць там не проста. Так, адзін паркінг у цэнтры Вашынгтона каштуе шэсць даляраў за гадзіну. У нас – тры тысячы рублёў. Вядома, скажуць, што ў іх зарплаты вышэйшыя, але там і машын у дваццаць разоў больш. У Амерыцы шмат багатых людзей, а гэта дае магчымасць сярэдняму класу адчуваць сябе больш вольна эканамічна. З іншага боку, я ўпершыню ў жыцці бачыў творы Эль Грэка, Веласкеса, Гоі, Шагала ў арыгінале. Для мяне Амерыка застаецца найбагацейшай краінай у свеце. Краінай, дзе магчыма ўсё.
– Так званая, “амерыканская мара”?
– Людзі часта едуць у Амерыку за няспраўджанымі марамі. Там усё нашмат прасцей і, адначасова, ўсё нашмат складаней. Пытанне не толькі ў грошах. Ты павінен праявіць цікавасць да таго, да чаго імкнешся. Тады будуць і грошы, і прапановы, і мара спраўдзіцца. Людзі там цікавыя. Гэта першае, што важна ў любой краіне. Адразу кідаецца ў вочы, што абсалютна не знаёмыя людзі даволі добразычліва вітаюцца паўсюль: у гатэлі, у краме, калі ты ідзеш па вуліцы... Хтосьці скажа, што гэта “дежурная” ўсмешка. Магчыма. Аднак, гэта прыемна і для чалавека-чужынца, які ўпершыню ў Амерыцы, вельмі важна.
– А ці адчуваеш сябе чужынцам у “краіне эмігрантаў”?
– Наведваючы гарады, якія былі запланаваныя праграмай, мы рабілі перасадкі ў Чыкага, Даласе і іншых месцах. У аэрапортах і ў гарадах вельмі шмат людзей розных нацыянальнасцяў. Гучыць шмат моваў: і мексіканская, і партугальская, і польская. У Новым Арлеане я нават бачыў помнік эмігрантам. У гэтым сэнсе ў ЗША я адчуваў сябе вельмі камфортна.
– Настолькі камфортна, каб там жыць?
– Мне вельмі спадабалася Амерыка, але гэта не азначае, што я хацеў бы там жыць. Мне хацелася б быць у гэтай краіне турыстам, чалавекам, якому цікава нешта зрабіць з амерыканцамі.
– Напрыклад, супольны праект?
-- Для мяне важна будаваць мост паміж Амерыкай і Беларуссю, адсюль – туды. Дзеля гэтага не трэба кідаць усё тут і жыць там. Дзеля гэтага дастаткова чытаць вершы амерыканскіх паэтаў, пазнаёміцца з кімсьці і ездзіць у госці. Жыць там паўгады, хадзіць у крамы, гатаваць сабе ежу, знаёміцца з краінай, набываць музычныя інструменты, выбар якіх вельмі вялікі. Туды варта ездзіць, каб глядзець, вучыцца. Мне ў Амерыцы дасягаць чаго-небудзь ужо запозна. Мой шоу-бізнес, мая песня тут.
Гутарыла Яна Шыдлоўская

Я не знаю, зачем люди ездят в Европу. Во всяком случае, из разговоров со своими знакомыми я понял, что белорусы много ездят в Европу, много путешествуют. А где же результаты? Если нет никаких результатов, то, может, не за тем ездят? Во всяком случае, мне кажется, что человек, который занимается искусством, пока не увидел Гауди, будет неадекватно оценивать свои возможности. Потому что, только увидев Гауди, ты сразу осознаешь, что ты в этом мире значишь и чего стоишь!
... читать далее
Что лучше для потребителя – приобретать билет в интернете или в агентстве? Какие услуги в сфере авиапутешествий недоступны онлайн? На эти и другие вопросы отвечает эксперт TIO.BY Татьяна Белоусова, глава представительства Национальной латвийской авиакомпании airBaltic в Беларуси
... читать далее![]() |
Апулия (Италия), отели / Al Pozzo - Mattinata -... |
![]() |
Апулия (Италия), отели / Punta Lunga - Surf |
Фестиваль, с 01.06.12 по 03.06.12
Фестиваль, с 08.06.12 по 10.06.12
Фестиваль, с 16.06.12 по 16.06.12
Фестиваль, с 30.06.12 по 01.07.12
© 2004 "Туризм и отдых". Все права защищены и охраняются законом.
Условия использования материалов TIO.by

Комментарии:
Беларус04.01.2010
Класны здымак! Увогуле, ЗША -- краіна музыкі і ежы, краіна пахаў, краіна асалоды... Раю ўсім! Хаця б адзін раз ў жыцці!Anonymous04.01.2010
Алексею: если данные чистые и никогда не было проблем с депортацией и тому подобное, то получить визу не так уж тяжело. А повторно так и вовсе без проблем.Люда05.01.2010
И где он выступал? Или просто так катался по Америке?Ірына29.01.2010
Мяне гэта моцна ўразіла таксама мяне яшчэ ў 1998 годзе. Паўсюль-мала сказаць. Трэба дадаць яшчэ нават ў вялікіх грамадскага карыстання туалетах можна пачуць Шапэна, Ліста....Жартавала нават: ад хуткасьці твайго прагнення залежыць рытмічнасць уключанай ДЛЯ ЦЯБЕ мелёдыі.... Дарэчы музычны фон нашай краіны мяне даўно выводзіць "у ступар". Мерзкая папса паўсюль: у цягніках, вуліцах маршрутках. Што тэксты, што рытм: "два прытопы тры прыхлопы". Ааблівую "зайздрасьць" выклікаеюць густы діджэяў станцыі "радыё-рокс". Трэба было станцыю назваць: Радыё-Попа-русь, бо самыя бесталаныя творы вялікай і магутнай краіны менавіта там. Вось у мяне толькі пытанне: дзе добрая папулярная музыка буларускіх музыкаў? І разумею...Беларусь-для народа! А наш "народ" (ну разумееце....)мае густ калгасна-савецкі. Ага...аднак ёсьць і добрыя прыклады. Аднойчы трапіла у ясны дзень у Берасьці у кавярню "Над азерам"(у парку), афіцыянт пачуў нашу беларускую гамонку і адразу ўключыў дыск беларускіх выкнаўцаў. Дарэчы было нешта добрае...Мо Агінскі"Разьвітанне з Айчынаю"...сымптаматычна!