Мірскі замак -- не гумовы! Немагчыма туды засунуць адразу 20 груп!

11.05.2012

 - Мнения

Автор: Алег ПРАКАПЕНКА


Мірскі замак -- не гумовы! Немагчыма туды засунуць адразу 20 груп!

Мір і Нясвіж былі і застаюцца найбольш прыцягальнымі турыстычнымі абъектамі Беларусі. Аднак турфірмы скардзяцца, што экскурсаводаў і ў Міры, і ў Нясвіжы не хапае. Справа ў тым, што праводзіць экскурсіі ў замку могуць толькі штатныя супрацоўнікі музея. Ці можна павялічыць нагрузку экскурсаводаў? Альбо трэба лібералізаваць сістэму, каб любы акрэдытаваны экскурсавод пры НАТ мог праводзіць экскурсію ў замку? Пра гэта і не толькі мы размаўляем з экскурсаводам з Міра Алегам Пракапенкам

Мір і Нясвіж за апошнія гады сталі сапраўднай Мекай беларускага турызму. Толькі тут можна ўбачыць чэргі з турыстаў. Турфірмы скардзяцца, што экскурсаводаў не хапае. Справа ў тым, што праводзіць экскурсіі ў замку могуць толькі штатныя супрацоўнікі музея. Ці можна павялічыць нагрузку экскурсаводаў? Альбо трэба лібералізаваць сістэму, каб любы акрэдытаваны экскурсавод пры НАТ мог праводзіць экскурсію ў замку? Пра гэта і не толькі мы размаўляем з экскурсаводам з Міра.

У суботу і нядзелю нагрузка на экскурсаводаў – пікавая. Зараз былі майскія святы, дык замак проста забіты расійскімі турыстамі. У буднія дні людзей значна менш, таму я раю сваім знаёмым прыязджаць у гэты час, але ў многіх праца, у падарожжа выбрацца не могуць. Таму і атрымліваецца такі дысбаланс – у буднія дні замак пусты, на выхадных – не прапіхнуцца.

Праводзіць экскурсіі ў замку могуць толькі штатныя супрацоўнікі музея. Відавочна, іх не хапае, калі прыязджае адразу шмат груп. Але ў штат шмат людзей не возьмеш. Па-першае, ніхто сюды з Мінску ці з іншых гарадоў не паедзе. Заробак малы – каля 1,5-2 млн рублёў, жыллё не прадастаўляюць. Таму працуюць тут мясцовыя. Гісторыкаў у штаце некалькі чалавек, астатніх, можна сказаць, бяруць проста з вуліцы. Месяц-два яны праходзяць навучанне, а пасля ўжо пачынаюць вадзіць экскурсіі.

Але гістарычная адукацыя, на мой погляд, для гіда не самае галоўнае. Бо тут важна найперш жаданне працаваць з душой, выкладвацца на 100%. І маладыя дзяўчаты, якія зараз у штаце музея, сапраўды стараюцца якасна рабіць сваю справу. Натуральна, што за год-два не станеш выбітным экскурсаводам. Для гэтай прафесіі патрэбен час – каб з'явіўся досвед камунікавання з рознымі групамі, каб тваё імя загучала і цябе ўжо ведалі персанальна.

Па-другое, музей павінен абараняць сваю тэрыторыю, адстойваць права на сваіх экскурсаводаў, якія добра знаёмыя з гісторыяй аб'екта. Я столькі трызнення наслухаўся, пакуль працаваў экскурсаводам! Таму тут можна зразумець адміністрацыю музея, якая хоча, каб праграма экскурсіі была заснавана на гістарычных фактах.

Па-трэцяе, існуюць нормы як бяспекі, так і камфорту пры правядзенні экскурсіі. Замак не гумовы! Немагчыма туды засунуць 20 груп. У суботу-нядзелю нагрузка на экскурсаводаў вельмі вялікая. Наогул якасна можна правесці не больш за дзве экскурсіі ў дзень. Усё астатніяе – гэта ўжо будзе халтура. Але паколькі турыстаў шмат, і існуе план, то гіды бяруць і тры, і чатыры групы ў дзень. Ні пра якую душэўнасць ці эксклюзіўнасць экскурсіі ў такім выпадку казаць не выпадае, але гэта мера вымушаная, іншага кампрамісу адміністрацыя музея пакуль не адшукала.


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах